Проект «Голоса еврейских местечек. Гомельская область».פיתוח קשרי התרבות בין העמים של ישראל ובלרוס
|
---|
Поиск по сайту |
|
ГлавнаяНовые публикацииКонтактыФотоальбомКарта сайтаВитебская
|
ДАВЫДАЎКА(краязнаўчы нарыс)Слабада Давыдаўка да раёнавання 1924 г. уваходзіла ў склад Карпавіцкай воласці Рэчыцкага павету былой Мінскай губерні. Ад гораду Мінску Слабада Давыдаўка знахозділася на адлегласці 300 км: ад акруговага г. Мазыра – 50 км, ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Астанкавічы, Заходняй чыгункі – 8 км і ад бліжэйшай воднай прыстані Шацілкі – 20 км. Праз Слабаду праходзяць два шляхі: Кацярынінскі, які злучае Мазыр, Жлобін, Рагачоў; другі шлях ізде на Азярычы, Рудобелку, Глуск і Слуцк. З вакольнымі вескамі Слабада Давыдаўка мае магчымасць зносіцца па грунтовых дарогах аднолькава ўва ўсе пары года. Слабада распаложана ў двух км на левым беразе рэчкі Іны, якая ўпадае ў Прыпяць. Каля 30 год таму назад лесапрамыслоўцы выпрасталі рэчку Іну, каб лепей было сплаўляць куплены ў памешчыкаў лес, так, што Іна ў некаторых месцах мае выгляд канавы, на месцы ж старой рэчкі утварыліся маленькія азеры. У Іне яшчэ і цяпер водзяцца куніцы, раней былі бабры аб чым сведчыць некаторыя ўрочышчы пад назваю “Бабровіны”. У ей воздіцца шмат рыбы: шчупакі, язі, карасі, плотка і г.д. Праз раку Іну па дарозе з Давыдаўкі ў Азарычы ў 2,5 км ад Давыдаўкі есць два драўляныя масты, з якіх адзін пабудаваны ў гэтым годзе. Каля мосту засталіся сляды гуты, у якой выплаўлялі жалеза з мясцовай руды – вадзяного млына з сукнавальнай i ступай дзе таўклі проса. Мясцовасць занятая Слабадою прадстаўляе нізіну Палескага характару. Заходняя частка значна прыпаднята, з узгоркам, на якім знаходзяцца праваслаўныя могілкі, параслі хваевым лесам з прымешкаю дуба і рознай пораслі. З гэтага ўзгорку адкрываецца прыгожы від на раку, на прыбярэжныя сенажаці і на чыгунку з станцыі Астанкавічы. Усходняя частка менш прыпаднятая, пакрытая хваевым лесам, які цягнецца з поўначы на поўдзень ад Слабады. Тут-жа недалека знаходзіцца прыватны паравы млын. Слабада Давыдаўка мае адну галоўную вуліцу, без назвы. Вуліца вельмі шырокая, к заходняму канцу якой прылягае веска Загор’е, яна якабы з’яўляецца працягам Давыдаўкі. К усходняму канцу вуліцы прылягае хутар Сасноўка, які складаецца з трох гаспадарак. Усяго жылых будынкаў уласна ў Слабадзе 107, але акрамя таго есць сем грамадзкіх будынкаў: саўгаснай кааперацыі, малочная арцелі, хаты-чытальні прыстасованы з былой сінагогі. Гістарычныя весткі аб СлабадзеПаводле апавяданняў старажылаў, 90 год таму назад на месцы цяперашняй Слабады была палянка, абкружаная лесам і на гэтай палянцы стаяла адна карчма, якая існуе і да гэтага часу. У часы Мікалая I яўрэяў бралі ў салдаты, але тых, якія згаджаліся займацца земляробствам, вызвалялі ад вайсковай службы; тыя хто не хацеў ісці ў вайсковую службу, прыходзілі ў Слабаду, бралі ў памешчыка ў арэнду зямлю і займаліся сельскай гаспадаркай. Уладар гэтай зямлі быў нейкі Корсак, які вельмі любіў граць ў карты. Пасля смерці Корсака Слабада Давыдаўка дасталася ў спадчыну палкоўніку Феськіну. Паводле другога апавядання Феськін нібы выйграў у карты гэтую зямлю ў Корсака. Потым Феськін свае землі з Слабадою Давыдаўкай прадаў станавому прыставу Баліцкаму (1400 дзесяцін зямлі і лесу) за 4000 руб. Спачатку жыхары Слабады плацілі падатак па 2 руб. з хаты, а Баліцкаму за паўдзесяціны зямлі 5 руб. з хаты, прычым за гэтую плату жыхары карысталіся сенажаццю, апалам, а таксама матэр’яламі для рамонту будоўлі. Апошній уладар Баліцкі ў час польскай акупацыі быў войтам у б. Крукавіцкай воласці і з адыходам палякаў уцек у Польшу [1]. Рэвалюцыя 1905 годзе не разгортвалась ў Слабадзе. Часамі наяжджалі предстаўнікі бундаўскай арганізацыі, але разварушыць яе было вельмі цяжка. Слабада перажыла нямецкую і польскую акупацыю. Белапалякі ўчынялі здзекі над яўрэйскім насельніцтвам. Слабада Давыдаўка была акружана шляхецкімі пасёлкамі, адкуль часта выходзілі банды пад кіраўніцтвам Кіселька і іншых, і не давалі спакою Слабадзе. Імі забіты 5 чалавек. Ахвяры пахаваны на Азарыцкіх яўрэйскіх могілках. У Слабадзе тады была арганізавана самаабарона, якая шмат дапамагала органам палітбюро і чырвоным атрадам ш знішчэнні бандытызму. Поўнае заспакаенне ў Слабадзе настала ў 1922 годзе. З гістарычных помнікаў звяртаюць на сябе ўвагу старыя могілкі, якія знаходзяцца каля Яўтушкавіцкай царквы. На могілках растуць вялікія дубы і насыпана некалькі курганоў. Курганы маюць вышыню каля метра, ў дыяметры каля чатырох метраў. Старажылы кажуць, што курганы засталіся ад часоў Шведскай вайны. Тут-жа пры могілках, паводле слоў старажылаў, калісь было вялікае паселішча Яўтушканцы, цяпер жа на гэтым месцы засталася адна царква і царкоўныя будынкі, з’якіх у адным знаходзіцца двухкамплектная школа. Насельніцтва СлабадыСлабада населена яўрэямі, якіх налічваецца 100 сямействаў. Есць 8 сямей і беларусаў. Агульны лік насельніцтва – 600 чалавек, з іх мужчын – 250 чалавек і жанчын – 350. За апошняе дзесяцігодзе адбыліся наступныя змены у складзе насельніцтва:
Выезды з Слабады тлумачыцца ў большасці прычынамі: не даюць працы для рамеснікаў, знішчэння прыватнага гандлю і г.д. Частка з выехаўшых накіравалася да сваіх кроўных у Амерыку. Выехаўшыя ў Крым заняліся земляробствам. Некалькі сямействаў уехала ў арганізаваную Озэтам колёнію ў былы маёнтак Заходы, Калінкавіцкага раёну. Дзеля адсутнасці сталых вестак аб натуральным прыросце насельніцтва за мінулыя гады няма магчымасці зрабіць належнае параўнанне і вывады. Даныя яўрэйскага с/савету за 1928 год і першую палову 1929 г. паказваюць наступнае: радзілася мужчын і жанчын 22, памерла 5, шлюбаў адбылося 8, з якіх 6 без релігійных цэрамоній, разводаў 1. Заняткі насельніцтваПа роду насельніцтва размеркавана так:
З табліцы відайь, што пераважная частка насельніцтва занята саматужнымі промысламі. Працы для ўсіх саматужнікаў у Слабадзе не хапае. Некаторая частка саматужнікаў вандруе па вакольных весках Азарыцкага і суседніх раенаў, шукаючы сабе працы. Паводле падліку сельсавету, валавы даход саматужнікаў у год дасягае 20000 руб. Заможную частку насельніцтва складалі гандляры. Асобы без сталых заняткаў жывуць на утрыманні сваякоў. Некаторыя з іх атрымліваюць дапамогу з Амерыкі. Толькі нязначная частка насельніцтва займаецца выключна земляробствам. Самі апрацоўваюць глебу, убіраюць сенажаці і толькі ў час жніва катыстаюцца наёмнай працай. Слабада Давыдаўка мае ў сваім карыстанні 234 га пахаты і 184,3 сенажацей. У сяроднім на душу прыходзіцца пахаці па 0,39 га і 0,037 га сенажаці. Гаспадары імкнуцца большага пасеву бульбы, якую саматужным чынам перарабляюць у крухмал. У апошні час пачалі засяваць і іншыя культуры, як канюшыну, лубік і г.д. Купляюць добрых кароў, малако ад якіх здаюць у малочную арцель, арганізаваную ў 1928 г. У бюджэце слабаджан граюць вялікую роль неземляробскія прыбыткі да сябе належаць: саматужніцтва, ізвоз, адходныя промыслы. Слабада мае наступны інвентар:
Каэперацыя і гандльДа рэвалюцыі 1917 г. увесь гандаль знаходзіўся ў прыватных руках. Лік афіцыйных крам у Слабадзе быў 4, ня лічачы тых, якія гандлявалі без патэнту. Ў 1925 годзе ў Слабадзе адчынена адзяленне Карпавіцкай спажывецкай кааперацыі. Адзяленне абслугоўвае ня толькі Слабаду, але і насельніцтва вакольных вёсак. У 1925-1926 г. арганізавана сельска-спажывацкае крэдытнае таварыства. Ў сучасны момант праца спажывецкай, сельскагаспадарчаў і малочнай каэперацыі характаразуецца наступным:
Раён дзейнасці сельскагаспадарчай кооперацыі налічвае чатыры сельсаветы з 18 насельнымі пунктамі. Двароў 1600 з насельніцтвам каля 12800 чалавек. Давыдаўскае с/гаспадарчае таварыства арганізавалася ў 1925 г. дзякаючы настойлівасці жахара Давыдаўкі Альшанскага, які шляхам падворнага збору пайшчыкаў, арганізаваў с/гаспадарчае крэдытнае таварыства пад назвай “Беларускі селянін”. Нармальна працаваць с/гаспадарчае таварыства пачало толькі з 18.04.1926 г. пры 49 пайшчыках з паявым капіталам у 89 руб. на 1-ае кастрычніка 1928 г. у Давыдаўскім с/г крэдытным таварыстве было пайшчыкоў 426 чалавек з паявым капіталам 3370 руб. звароту па снабжэнню 27636 руб. па збыту – 64045 руб. прыбыткам 1287 руб. Акрамя гэтага есць укладчыкаў 82 чал. на сумму 8911 руб. С/г крэдытным таварыствам арганізавана чарапічная майстэрня, мясная крама, засолачны пункт, пабудаваны памяшканні для крамы, ссыпнога пункту і складу. Адчынена адзяленне ў 13 кіламетраў у весцы Асташкавічы сярод 3-ох весак з 700 дварамі. Давыдаўскае с/гаспадарчае крэдытнае таварыства ідзе ўперад шпаркімі крокамі, карастаецца вялікім аўтарытэтам сярод насельніцтва, а таксама мае добрую сувязь з Акрсельсаюзам. У малочную кааперацыю здаюць малако ня толькі насельніцтва Слабады Давыдаўкі, але і сяляне вакольных весак, у якіх кааперацыяй пастаўлены сепаратары. У гэтым годзе пабудавалі будынак для сыраварні, ў якой будуць вырабляць галандзкія сыры. У хуткім часе пачне прадаваць сыраварня. Развіцце кааперацыйных арганізацый дапамагло поўнаму знішчэнню прыватнага гандлю: прыватных крам у мінулым годзе было дзве, а цяпер ні воднай. Праца сельсаветуЗ 1922 г. ў Слабадзе існуе нацыянальны яўрэйскі сельсавет, які за кароткі тэрмін прарабіў шмат працы. Пры яго ініцыятыве і дапамозе арганізавана яўрэйская с/гаспад. арцель імя Мяснікова, малочная кааперацыя, машыннае таварыства, с/гаспад. крэдыт. Таварыства, спажывецкая кааперацыя, пабудаваны будынак для двухкамплектнай школы, пажарная дружына з дзвумя машынамі, землеўпарадкавана 20 сямействаў, працуюць грамадскія арганізацыі, як Асаавіяхім, МопрОзэт, Чырвоны крыж. Існуе таксама і камітэт узаемадапамогі, які яднае 81 двор, мае зваротнага капіталу грашыма 193 руб. 99 к., жытам 136 пудоў 33 фунта, яровым збожжам 25 пудоў 10 фунтаў. Камітэт дапамагае бяднейшаму насельніцтву Слабады. Ў першай палове 1929 г. выдадзена грашовая дапамога на вопратку бедным вучням. Культурна-асветная праца ў СлабадзеДа рэвалюцыі ў Слабадзе ні было ні воднай школы, а толькі было пяць хэдараў з лікам вучняў у сярэднім на кожнага па 10-20 чалавек. Некаторыя вучні наведвалі Яутушкавіцкую царкоўна-прыхадскую школу. Толькі дзякаючы кастрычніку ў Слабадзе Давыдаўцы адчынена двухкамплектная яўрэйская школа, якая налічвае 91 вучня з якіх 55 дзяўчынак і 36 хлопчаў. Школа мае свой уласны будынак, прыстасаваны з былога памешчыцкага дому. Няпісменных сярод яўрэйскага насельніцтва налічваецца толькі 2%. У Слабадзе есць хата-чытальня з невялічкай сцэнай у былой сінагозе. Ў хаце-чытальні адбываюцца пасяджэнні і сходы грамадзян і арганізацый, ставяць спэктаклі і кіно, п’есы. Паводлі даных Давыдаўскага с/савету Слабадское насельніцтва і служачыя выпісываць наступную літаратуру: Октябрь (яўр.) – 17 экз., Юнгер-Арбайтер – 2, Праўда – 4, Чырвоная Змена – 4, Беларускі батрак – 7, Беларуская веска – 2, Звязда – 1, часопіс Лапаць – 1, Крокодил – 1, Общество потребителей – 1, Кооперативная жизнь – 1, Коммерческий бюллютень – 1 і іншыя. Новы быт у Слабадзе заметна расце. Моладзь ад сінагогі адхілілася і наведваюць сінагогу пераважна старыя. Ўплыў прадстаўнікоў рэлігійнага культу на насельніцтва нязначны. Дабрабыт і санітарнае становішча СлабадыВуліца ў Слабадзе даволі шырокая без тратуараў і нельга сказаць, каб яна была гразная. Вуліца ноччу не асвятляецца, есць толькі адзін ліхтар каля лаўкі с/г таварыства. Дамы ў Слабадзе драўляныя, аднапавярховыя старыя у большасці на драўляным фундаменце, крытыя гонтам, стружкаю і два дамы – бляхаю. Ў сваей большасці дамы складаюцца з двух пакояў і менш усяго тры-чатыры пакоі. Пры некаторых дамах пасаджаны дрэвы і маюцца палісаднікі. Вадою жыхары карыстаюцца з калодзяжаў. Маецца адна лазня, якою карыстаюцца два разы ў месяц. Жыхары Слабады на свой кошт трымаюць фельчара за плату 30 руб. у месяц, а таксама купляюць за свой кошт зелле. Фельчарскім пунктам і зеллем карыстаюцца сяляне акалічных весак за плату па 60 коп. ад душы ў год. Фельчар іншы раз робіць санітарны агляд двароў у Слабадзе. Грамадзкія арганізацыі ў СлабадзеУ Слабадзе маецца праўсаюз працаўнікоў зямлі і лесу, які налічвае 21 сябра – частка служачыя і прымацованыя да іх вучні саматужнікаў. Ячэйка Мопру налічвае – 35 сяброў, Асавіяхім – 50 сяброў якія вядець культурна-асветную працу ў Слабадзе. Есць ячэйка Озэт, якая размяркоўвае месца от земляробаў выязджаючых у Крым, у Яўрэйскую калонію, а таксама размяркоўвае грашовыя сродкі бяднейшаму насельніцтву і запасную землю сярод бяззямельных яўрэяў. Ячэйка Чырвонага Крыжа організоўвае санітарные чыткі і даклады як сярод жыхароў Слабады так і вакольных вёсак. (Старавойтаў 3. Часопіс “Наш край” № 10-11,1929 г.) У 1930-32 г. арганізовываюцца арцелі сапожная і швейная. Ў швейнай арцелі працавалі швеі – 15, сапожнікі – 10. У 1935 г. арганізавана арцель “Стахановец”. Ў 1932 г. арганізаваўся калгас “Новое житье” (яўрэйскі) ў каторым працавалі ўсё астальное насельніцтва. Ў 1932 г. яшчэ працуе яўрэйская дзвухкамплектная школа, ў якой працавала настаўнiкам Міляўская М. Прыблізна ў 1935 г. яўрэйская школа была аб’яднана з беларускай школай. К пачатку 1941 г. было калі 60-70 чал., к гэтаму моманту моладзь раз’ехалась у гарады. Ў 1941 г. (частка насельніцтва) адзінкі адбылі ў эвакуацыю, а ўсё астатняе насельніцтва было убіта паліцыяй і немцамі. Ўсе было раграблена паліцыяй. Рукописный краеведческий очерк из краеведческого музея г. Светлогорска[1]Больш дакладныя гістарычныя весткі аб Слабадзе Давыдаўцы мы знаходзім у “Сборнике материалов об экономическом положении евреев России” – т. II таб. 34 СПБ, 1904 г. Паводле гэтых вестак, Слабада Давыдаўка заснавана ў 1847 г. 12 яўрэйскімі сямействамі з Быхава ды Барысава на арэндаванай зямлі. Яны заарэндавалі 240 дзесяцін. Значная іх частка раз’ехалася з прычыны страты зямлі. Пры абследавані Давыдаўкі аграномамі ў 1898-99 г. агульны лік яўрэйскіх сямействаў складаў 30 (168 душ), у іхнім карыстанні было 57 дзесяцін. Лік зямельных двароў – 22. Калі на сям’ю прыходзілася ў сярэднім 0,2 кароў – 1,2; двароў з каньмі – 3. Пры такіх дробных зямельных назделах Слабада, зразумела, паступова траціла земляробны характар. Г. Александраў. |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Местечки Гомельской областиГомель • Брагин • Буда-Кошелево • Василевичи • Ветка • Городец • Давыдовка • Добруш • Дудичи • Ельск • Житковичи • Жлобин • Журавичи • Казимирово • Калинковичи • Ковчицы-2 • Комарин • Копаткевичи • Корма • Лельчицы • Ленин • Лоев • Люденевичи • Мозырь • Наровля • Носовичи • Озаричи • Паричи • Петриков • Печищи • Поболово • Речица • Рогачев • Свержень • Светлогорск • Скородное • Тереховка • Туров • Уваровичи • Хойники • Холмеч • Холодники • Чечерск • Щедрин • |
RSS-канал новостей сайта www.shtetle.com |
Главная |
Новые публикации |
Контакты |
Фотоальбом |
Карта сайта |
Витебская область |
Могилевская область |
Минская область |
Гомельская область |