Поиск по сайту

 RUS  |   ENG 

«ДАВЫДАЎКА»

«ЯЎРЭІ ВЕСКІ ДАВЫДАЎКА»

Александр ЛИТИН, Ида ШЕНДЕРОВИЧ. «УБИВАЛИ ЛИШЬ ЗА ТО, ЧТО ЕВРЕЙКА, ЛИШЬ ЗА ТО, ЧТО ЕВРЕЙ»

Д.С. Данилов.«ДЕНЬ ПАМЯТИ. ТРАГЕДИЯ ДЕРЕВНИ ДАВЫДОВКА»


Давыдовка в «Российской еврейской энциклопедии»


ЯЎРЭІ ВЕСКІ ДАВЫДАЎКА

1847 год

Заснавана Слабада Давыдаўка. 12 яўрэйскіх сем’яў, якія пераехалі з Быхава і Барысава, пасяліліся на арэндованнай зямлі. Новыя пасяленцы заарандавалі ў пана Корсака 240 дзесяцін зямлі.


1898 – 1899 год

Агульны лік яўрэйскіх сем’яў склаў 30 (168 душ). Усяго налічвалася 22 двары. Ім належала 57 дзесяцін зямлі. Коней на сям’ю ў сярэднім даводзілася 0,2, кароў – 1,2.

У гады белапольскай акупацыі прыходзілі атрады атамана Кіселька і здзекаваліся з жыхароў. 5 чалавек было забіта. Яны пахаваны на азарыцкіх яўрэйскіх могілках. Людзі стварылі самаабарону, якая дапамагала чырвонаармейцам знішчаць бандытаў.


1928 год

107 жылых будынкаў, у якіх пражывала 100 сем’яў яўрэяў і 8 сем’яў беларусаў. Усячго налічвалася 250 мужчын і 350 жанчын.

РОД ЗАНЯТКАЎ:

Земляробаў – 27, шаўцоў – 19, краўцоў – 20, сталяроў – 10, кавалеў – 5, загатоўшчыкаў – 1, шапачнікаў – 2, балаголаў (перавозчыкаў грузаў) – 1, карабейнікаў – 1, служачых – 10, катляроў – 2, гантоўшчыкаў – 5, печнікоў – 4, дахаўшчыкаў – 3, мельнікаў – 2, воўначасальнікаў – 2, алейнікаў – 2, гарбараў – 2, смаляроў – 3, гандляроў – 4, без сталых заняткаў – 8.

У 1925 годзе Давыдаўка выступіла ініцыятарам кааператыўных арганізацый. Вялікія арганізатарскія здольнасці праявіў Альшанскі, жыхар вескі. Ен стварыў крэдытнае таварыства пад назвай “Беларускі селянін”.


Давыдовка
Давыдовка.

1928 год

Крэдытным таварыствам арганізавана чарапічная майстэрня, мясная крама, засалачны пункт, пабудаваны памяшканні для крамы, ссыпнога пункта і склада. Таварыства разгарнула сваю дзейнасць у 4 сельскіх саветах, у якія ўваходзіла 18 весак з насельніцтвам 12800 чалавек.

Добрую славу мела малочнае таварыства, якому здавалі малако не толькі жыхары Давыдаўкі, а і навакольных весак.

Акрамя таго, у весцы было 7 крухмалацерак.


1929 год

Пабудавана сыраварня, у якой пачалі вырабляць галандскі сыр.


1922 – 1936 год

Працаваў нацыянальны яўрэйскі сельскі Савет. Савет выступаў ініцыятарам усіх грамадскіх спраў. Пры яго актыўнай дапамозе разгортвала дзейнасць спажывецкая кааперацыя, малочная арцель, крэдытнае і машыннае таварыства, пажарная дружына. Савет накіроўвае дзейнасць грамадскіх арганізацый: МОПР, Асавіяхім, ОЗЭТ, Чырвоны Крыж, камітэт узаемодапамогі.

У 1922 годзе арганізавалася яўрэйская сельскагаспадарчая арцель імя Мяснікава. Кіраваў арцеллю Хаім Чарток. У 1930 годзе гэта арцель аб’ядналася з беларускай арцеллю “Новае жыцце”. Тыя, хто не ўступіў у калгас, працавалі ў шавецка-кравецкай арцелі “Камвег” (Камуністычны шлях) і карзіначнай арцелі “Стаханавец”.

Да рэвалюцыі ў Давыдаўцы працавала 5 хэдараў, у якіх навучалася па 10 – 20 чалавек. Некаторыя вучні наведвалі Яўтушкавіцкую царкоўна-прыхадскую школу.

З 1922 по 1936 год у Давыдаўцы працавала двухкамплектная яўрэйская школа. У 1928 годзе ў школе налічваўся 91 вучань (55 дзяўчынак і 36 хлопчыкаў). Школа мела свой уласны будынак, прыстасаваны з былога панскага дома.

У весцы сінагога, якая ў канцы 20-х ператворана ў хату-чытальню, за кошт жыхароў трымаўся фельчар, якому плацілі 30 рублеў у месяц. Фельчар рабіў санітарны абход у слабадзе і адказваў дапамогу жыхарам навакольных вёсак.


У час вайны ўвесь грамадскі набытак і маёмасць былі знішчаны.

8 лютага 1942 года фашысты расстралялі 129 чалавек.

Са школьнага музею в. Давыдаўка


Местечки Гомельской области

ГомельБрагинБуда-КошелевоВасилевичиВеткаГородецДавыдовкаДобрушДудичиЕльскЖитковичиЖлобинЖуравичиКазимировоКалинковичиКовчицы-2КомаринКопаткевичиКормаЛельчицыЛенинЛоевЛюденевичиМозырьНаровляНосовичиОзаричиПаричиПетриковПечищиПоболовоРечицаРогачевСверженьСветлогорскСкородноеТереховкаТуровУваровичиХойникиХолмечХолодникиЧечерскЩедрин

RSS-канал новостей сайта www.shtetle.comRSS-канал новостей сайта www.shtetle.com

© 2009–2020 Центр «Мое местечко»
Перепечатка разрешена ТОЛЬКО интернет изданиям, и ТОЛЬКО с активной ссылкой на сайт «Мое местечко»
Ждем Ваших писем: mishpoha@yandex.ru