Проект «Голоса еврейских местечек. Минская область».פיתוח קשרי התרבות בין העמים של ישראל ובלרוס
|
---|
Поиск по сайту |
|
ГлавнаяНовые публикацииКонтактыФотоальбомКарта сайтаВитебская
|
ПАГОСТ – ДАЎНЕЙШАЕ МЯСТЭЧКАПагост (або Пагост Ігуменскі, ці Пагост Чэрвенскі) – даўнейшае мястэчка Чэрвенскага (Ігуменскага) павету Менскай губ., з 1924 г. мястэчка Бярэзінскага раену Барысаўскай акругі, з 6 ліпеня 1925 г. афіцыйна ліцычча за сяло. Пагост ляжыць у глухой мясцовасці палескага выгляду па шляху з Бярэзыня на Магілеў у 10 ст. ад Бярэзыня, каля рэчкі, якую ў кнізе “Расія” т. IX, выдадзенай пад рэдакцыяй Сямёнава-Цяньшанскага назвалі Пагашчанкай, а на месцы i на карце- трохвёрстцы завуць Клявой або Клёўкай. Здалёку кідаюцца ў вочы царква, азяроды, высокая стромкая гонтавая стаха старой сінагогі. Шлях з Бepaзiнo пераходзіць у галоўную вуліцу Пагоста. Абапал дарогі маленькія вясковыя хаты, крытыя пераважна саломай, часткай гонтай. У адной з такіх хат змяшчаецца паштова-тэлеграфнае аддзяленне з касай ашчаднасці. Галоўная вулiца выходзіць на пляц з маленькімі шэрымі крамамі. Прыватных крам ёсць толкі тры, затое ёсць кааперацыйная крама i склад сельска-гаспадарчага таварыства. Пасярэдзіне пляцу трыбуна. Тут жа дэпо вольна-пажарнай каманды у маленькай убогай пуні. Направа ад пляцу вядуць завулкі да будынкаў сельсавету – былой воласці школы i новай Пятрапаўлаўскай драўлянай царквы. Налева ад пляцу – густа застаўленая хатамі яўрэйская частка Пагосту з трыма сінагогамі. У адной, найлепшай, яшчэ i цялер моляцца мясцовыя яўрэі, у другой змясціўся клуб, у трэцяй – не моляцца, але яна засталася свабоднай, як выдатнейшы помнік пагосцкай мінуўшчыны. У гэтай сінагозе – надзвычайна прыгожыя, рэзаныя нажом з дрэва «Омэд» (месца, дзе стаіць кантар у час набаджэнства) i «Оран-койдэш» («святая скрыня», дзе стаяць скруткі торы). Разьба старая, – вельмі прыгожая i арэгінальная. Арнамент быгаты i разнастайны. Наверсе – двухгаловы арол i два буслы; з цэльнага кавалку дрэва зроблены доўгія ланцугі. Кажуць, што сінагога мае 190 год, але старыя дакументы, у якіх была зазначана ўся гісторыя сінагогi і Пагосту, у 1915 г. былі вывезены ў Ленінград, дзе i знаходзяцца пад аховай яўрэйскай культавай грамады. Раней каля сінагогі ляжаў камень з незразумелым надпісам, нібы то магічным стараславянскім пісьмом. У 1924 г. тэты камень прывезлі ў Mінск у Беларускі Дзяржаўны музей. Пагост – старое, але беднае i мала вядомае паселішча. Лежачы ў глухой беднай мясцовасці, Пагост меў толькі адміністрацыйнае значэнне, як валасны цэнтр у Забярэзінскіх лясах. Скасаванне воласці ў 1924 г. аканчальна падарвала роль Пагосту. Насельніцтва ў Пагосце ў 1858 г. 6ыло 775, у 1897 г. – 1 525, у 1909 г. – 1 605, у 1916 г. – 1 303, у 1917 г. – 1 291, 1924 г. – 1 200. Большасць насельнікаў – сяляне. У 1916 г. толькі 593 чал. не лічылі земляробства cвaiм галоўным сродкам да жыцця. Крам у Пагосце за першае паўгоддзе 1923 – 24 бюджэтнага году лічылася – 8 з абаротам – 17.400 руб., а за другое пaўгодзе – 10 з абаротам 26 798 руб. Рамесніцкіх майстэрань у першым паўгодзі таго ж году было 4 з вытворчасцю ў 5.965 руб. Сярод саматужнікаў многа гарбароў. М. Азбукін.
|
|||
|
Местечки Минской областиМинск • Березино • Бобр • Богушевичи • Борисов • Вилейка • Вишнево • Воложин • Городея • Городок • Греск • Грозово • Дзержинск • Долгиново • Дукора • Дулебы • Зембин • Ивенец • Илья • Клецк • Копыль • Красное • Кривичи • Крупки • Куренец • Ленино • Логойск • Лоша • Любань • Марьина Горка • Молодечно • Мядель • Налибоки • Нарочь • Несвиж • Новый Свержень • Обчуга • Плещеницы • Погост (Березинский р-н) • Погост (Солигорский р-н) • Птичь • Пуховичи • Раков • Рованичи • Рубежевичи • Руденск • Селиба • Свирь • Свислочь • Слуцк • Смиловичи • Смолевичи • Старобин • Старые Дороги • Столбцы • Талька • Тимковичи • Узда • Уречье • Ухвалы • Холопеничи • Червень • Черневка • Шацк • |
RSS-канал новостей сайта www.shtetle.com |
Главная |
Новые публикации |
Контакты |
Фотоальбом |
Карта сайта |
Витебская область |
Могилевская область |
Минская область |
Гомельская область |