Проект «Голоса еврейских местечек. Минская область».פיתוח קשרי התרבות בין העמים של ישראל ובלרוס
|
---|
Поиск по сайту |
|
ГлавнаяНовые публикацииКонтактыФотоальбомКарта сайтаВитебская
|
ЛЮДСКІЯ СЛЁЗЫ, ЛЮДСКОЕ ГОРА КРАНАЕ СЭРЦАСведки былога з в. КрывичынаПраз многа гадоў пасля вайны ў людской памяці засталіся вобразы тых, хто калісьці жыў у нашай вёсцы, у в.Астроўкі, мястэчку Пагост, у Старобіне. Захацелася пачуць пра яўрэйскія сем'і, іх абшчыны, якія зніклі, і пра жыццё, якога боль няма. Успамінае Любоў Іванаўна Скалабан (1921 г.н.) «Я была падлеткам, і маці мяне адпраўляла на заработкі ў Старобін да яўрэяў. Ішла я пешшу 12 км праз Краснадворцы, праз лес. У Старобіне жыло шмат яўрэяў. Я прыйшла да яўрэйкі Леі, якая жыла адна без мужа. Цэлы тыдзень я выбірала на яе агародзе бульбу, начавала ў Старобіне. Аднойчы вечарам Лея пасадзіла мяне ў сенцах за маслабойку і папярэдзіла, каб я не баялася, калі ў хату прыйдуць яўрэі. Хутка ў хаце з'явілася шмат яўрэяў. Сцямнела. Яны сталі маліцца, вялікі гул і плач стаялі ў хаце. Мне стала страшна. Яны маліліся аж да самай раніцы, а на золаку разышліся. Яўрэйка Лея пахваліла мяне за работу, намазала маслам скібку хлеба і пачаставала мяне. У нашу хату, памятаю, са Старобіна прыходзілі яўрэі і шылі боты людзям на заказ. Гэта былі Лейба, Юдаль і Ісаак. Кожную пятніцу яны ішлі дамоў, у Старобін. У суботу яны не працавалі. У Крывічах недалёка ад нашай хаты жыла сям'я Лейбы і Гінды Файнберг. У іх былі два сыны – Давід і Міша. Сама Гінда вельмі добра шыла. Калі яны пашылі мне сукенку, а плаціць не было чым, маці адправіла мяне да яе працаваць. Целы дзень я таркавала бульбу на крахмал. Нашага бацьку ў 1937 г. арыштавалі, мы з мамай жылі бедна. Гінда і Лейба аддалі нам з сястрой свій ложак. Чарняк Раўлін надтачыў яго. Гэты ложак быў добрым напамінам пра іх. Ужо ішла вайна, але жыцё ў вёсцы працягвалася. Калгаснікі хадзілі жаць ячмень. Да Лейбы прыехала яго сястра Сорка, якая хадзіла жаць з намі. Казалі, што да вайны яна працавала настаўніцай. На вялікі жаль, лёс яе склаўся трагічна. На сучаснай вуліцы Юбілейнай была кузня, дзе кавалём працаваў Аўраам Пекар, а на вул.Пралетарскай, у другім калгасе "Пралетарый", працаваў Алтар. Аднойчы мы з дзяўчатамі сядзелі на лаўцы і бычылі, як немцы вялі старогаАлтара ў белай кашулі на расстрэл. Нам вельмі шкада яго і знішчаных фашыстамі землякоў». Успамінае Мінюковіч Ніна Андрэеўна (1927 г.н.) «Наша хата стаяла ў самым пачатку вёскі. Я была сведкаў многіх падзей у час вайны. Недалёка ад нас жыла сям'я яўрэяў – Лейбы і Гінды, Давіда, Міхаіла. На хутары жыў Пекар Аўраам і Нахама з дзецьмі – Лізаветай, Барысам, Міхаілам. Вельмі прыгожай была іх дачка Ліза з бялюткім тварам і чорнымі кучаравымі валасамі. Добрым майстрам сваёй справы быў каваль Лейба. Я бывала ў іх хаце. За дзень да іх арыўту Гінда пашыла мне прыгожы сарафан. Памятаю, як вялі на расстрэл старога каваля Роўжына Анольфа, якога расстралялі на грудку, дзе маяк. Пазней усіх яўрэяў адправілі на падводах у Слуцк. На развітанне яны казалі: "Мы з вамі больш не ўбачымся" і вельмі плакалі. І сапраўды, у Крывічы яны больш не вярнуліся. Я бачыла, як фашысты паймалі ваенапалоннага і расстралялі яго, як і Алтара, за вёскай. 17 чалавек яўрэяў фашысты знішчылі ў нашай вёсцы». Успамінае Клішэвіч Іван Бенедзіктавіч (1928 т.н.) «Летам я з Мінюковічам Федарам пасвіў коней каля маста на ўскраіне вёскі. Раптам мы ўбачылі фашыстаў вярхом на конях. Перад сабой яны гналі яўрэя Алтара. Ен бег побач з коньмі, а яны яго падганялі. Калі перагналі на грудок за мост, адзін з фашыстаў выстраліў у Алтара. Алтар захістаўся, тады фашыст стрэліў другі раз. Стары ўпаў на дарогу. Паліцаі сцягнулі цела Алтара з дарогі, афіцэр нешта крыкнуў, і адзін з паліцаяў пачаў засыпаць цела зямлей. Гэтую жудасную карціну я запомніў на ўсе жыццё. У нашай весцы жыў Малочка Анісім Дзем'янавіч (1870 г.н.). Была ў яго вялікая сям'я – восем дзяцей. Яго нявестка, жонка сына Цімафея, які працаваў ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі, у час вайны разам з дзіцем была знішчана ў Мінскім гета». Успамінае Рускевіч Елізавета Цімафееўна (1926 г.н.): «Памятаю, на вуліцы Пралетарскай стаяла кузня, у якой працаваў стары Алтар. У той дзень, калі ў веску прыехалі фашысты, ён схаваўся ў бульбоўнік. Фашысты яго не знайшлі, і калі яны ўжо ад'ехалі ад яго хаты, ён вырашыў паглядзець, ці паехалі яны. Як толькі ён вылез з бульбоўніка і выйшаў на вуліцу, фашысты развярнуліся і арыштавалі яго. Ён быў вельмі добры працаўнік, рабіў людзям шмат дабра. А вось Лейба, які жыў на Залессі, забег да Фёдара Маркавіча ў роспачы, што ўсе гуркі на яго агародзе былі патаптаны, пабіты. Ён не ведаў, што рабіць. Лейба таксама быў выдатны працаўнік, але разам са сваей сям'ёй ен быў вывезены ў Слуцк, у гета. У весцы Астроўкі жылі Бірг Рахіл (1913 г.н.), кузнец Фейга (1880 г.н.), кузнец Якель (1879 г.н.), Онгіберг Лейба (1929 г.н.), Онгіберг Фрыда (1923 г.н.), Онгіберг Хаса (1927 г.н.), Огніберг Шуля (1887 г.н.). Усе яны былі знішчаны ў Слуцкім гета». Успаміны Жарскай Яўгеніі Патапаўны (1928 г.н.) «Так здарылася, што ў самым пачатку вайны ў нашу вёску Крывічы Скалабан Сцепанідзе Антонаўне яе сын з нявесткай, якія жылі ў Пагосце, прывезлі двух унукаў – Іну і Валянціна. Яны нібы прадчувалі нядобрае і пакінулі малых бабулі. Нявесткай Сцепаніды Антонаўны была яўрэйка Меднік Вольга. Сцепаніда Антонаўна ўсю вайну не ведала пра лёс сына і нявесткі, клапацілася аб унуках. Ніхто з крывічанцаў не данес фашыстам пра гэтых дзетак. Калі скончылася вайна, у вёску за дзецьмі прыехаў мой дваюрадны брат Скалабан Уладзімір Рыгоравіч разам з жонкай Вольгай Меднік. Здымак, які захоўваецца ў нашай сям'і, зроблены ў Крывічах у пасляваенныя гады. Першай на ім стаіць высокая жанчына – Меднік Вольга, за ей мой брат Андрэй Трафімавіч Малочка, жонка брата Соф'я Дзмітрыеўна, брат Аляксандр Трафімавіч і маленькі хлопчык – сын Вольгі Віктар (пасля вайны Вольга нарадзіла яшчэ дваіх дзяцей – Віктара і Аляксандра). Жыла іх сям'я ў Ляхавічах Брэсцкай вобласці, дзе мой стрыечны брат працаваў дырэктарам школы. Добра памятаю яўрэйскія сем'і Пекара Аўрама, Файнберг Гінды, Цесіна Еселя, Роўжын Анольфа, асабліва дзяцей, з якімі мы гулялі. Калі сем'і яўрэяў забралі ў Слуцкае гета, перадачу ім насіла Малочка Вінадора, якой ужо няма ў жывых. Калі Вінадора прынесла ім перадачу, Цесіна Рахіль сказала ей, каб болып не прыходзіла, бо праз некалькі дзен іх расстраляюць. Так яно і здарылася. Нам усім было вельмі шкада гэтых працавітых людзей, якія нікому не рабілі зла». Трагедыя яўрэяў у в. Астроўкі, Касынічы, мястэчку Пагост, г.п. Старобін«Мы ў дзяцінстве хацелі схаваць нашу равесніцу Ідку, але яна не згаджалася, ішла за бабуляй. Калі ў весцы з'явіўся памагаты фашыстаў Логвін Далматовіч, ён даведаўся аб тым, што у в.Астроўкі са Старобіна прыехала сям'я яўрэяў. У яўрэйскай сям'і была жанчына Дора, якая нядаўна нарадзіла дзіця. Калі Логвін Далматовіч выгнаў жанчыну з хаты, яна ўпала, прыкрываючы сабою дзіця. Паліцай застрэліў жанчыну, а дзіцяці выстраліў у роцік.» Пархімовіч Мікалай Пятровіч (1935 г.н.) расказаў «У час вайны наша сям'я жыла побач з сям'ей яўрэяў – кузняца Якеля і Фейгі. Увесь час яны хаваліся, а аднойчы прыехаў паліцай Логвін, які славіўся сваей жорстскасцю. Ен забіў дзяцей, а старая Фейга схавалася ў склеп, але ён адшукаў яе і застрэліў, знесшы паўчэрапа. Яўхім на падводзе забраў трупы расстраляных яўрэяў і пахаваў. Пасля вайны і дэмабілізацыі прыязджаў сын Лева, які распытваў пра бацькоў. Мы з маці жылі ў іх хаце, і я памятаю, што там было шмат кніг на яўрэйскай мове, культавыя рэчы, але яны не захаваліся. Сын іх жыў у Вільнюсе. А Логвіна партызаны павесілі ў 1943 г.» Простак Уладзімір Сцяпанавіч (1930 г.н.) паказаў месца, дзе стаяла кузня, у якой працавалі Онгіберг Шуля, каваль Якель (1879 г.н.), якіх фашысты забілі. Яго бацьку, Простака Сцяпана Сідаравіча (1906 г.н.) таксама расстралялі фашысты ў Старобіне. Вайна пакінула жорсткі след у памяці жыхароў нашага раёна. У в. Касынічы жыве Канаплянік Ганна Паўлаўна. Яна расказала аб тым, што ў весцы да вайны жылі Львовіч Ента М. (1897 г.н.), Львовіч Рахіль (1890 г.н.), іх дзеці, а таксама Разоўская Цыля Гр. (1897 г.н.) і сям'я Эпштэйн – Эла Міраўна (1886 г.н.), Гольда Залманаўна (1907 г.н.), Залман (1937 г.н.), Меер (1933 г.н.), Слава (1935 г.н.), Соф'я Хееўна (1930 г.н.). Усіх іх фашысты знішчылі. Веска Пагост стаіць на рацэ Случ. Гэта мястэчка вядома з XV ст. Да вайны тут праводзіліся кірмашы, куды прывозілі тавары купцы, у тым ліку і яўрэі. Калі пачалася вайна, у мястэчку з'явіліся фашысты. Сем'і яўрэяў-актывістаў фашысты пачалі выводзіць з хат і расстрэльваць. Успамінае Ніна Мікалаеўна Гутарава, якая жыве ў г.Салігорску: «Прыгожая наша рэчка Случ, на беразе якой стаяў каменны млын, куды прыязджалі людзі з навакольных весак. Але пачалася вайна. Асабліва запомніўся мне той жудасны дзень у самым пачатку вайны. Крык, плач узняўся ў мястэчку. Фашысты выводзілі з хат яўрэяў – і старых, і малых. Іх прымусілі ісці да в.Кутнева, а тых, хто адмаўляўся ісці, – прыстрэльвалі. Адна з жанчын, бачачы смерць, узяла за рукі дзвюх дачушак, пайшла да ракі, утапіла іх, а потым утапілася і сама. За вескай Кутнева ў вялікай яме фашысты расстралялі шмат яўрэяў.»
Помнік ахвярам Халакосту ў Пагосце.
Успамінае Шуневіч Аляксандра Несцераўна (1928 г.н.), г.п.Старобін. «Да Вялікай Айчыннай вайны я закончыла сем класаў і памятаю, як у самым пачатку вайны беглі на Слуцк прыгожа апранутыя дзяўчаты-яўрэйкі, уцякаючы з-пад расстрэлаў. Да вайны ў Старобіне была яўрэйская і беларуская школы. Шмат яўрэяў было расстраляна на ўскраіне Старобіна і людзі расказвалі, што на месцы расстрэлу яшчэ на другі дзень зямля шавялілася. Некаторым яўрэям – Садоўскаму Барысу, Менкіну Сямену, Земяліхіну Абраму Аронавічу, Хініну Арону Ізраілевічу, Шэўрыну Якаву Насановічу, Луцкіну Маісею Гдалевічу, якія пайшлі ў партызаны, – удалося выжыць. У пасляваенны час калгас Старобінскі ўзначальваў Хініч Арон Ізраілевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, выдатны кіраўнік і чалавек. У 16 год, у 1944 г. я трапіла на працоўны фронт у Свярдлоўскую вобласць у Сероўскі раён на лесараспрацоўкі, за сваю працу маю ўзнагароды». Р.S. 3 кнігі «Памяць. Салігорскі раён»: у г.п. Старобін у час вайны было расстраляна 427 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці Сведкі ХалакостаГісторыю гэту расказаў унук былога партызанскага разведчыка з вескі Абідземля Салігорскага раена Дабралета Якава Логвінавіча Дабралет Міхаіл Міхайлавіч, які жыве ў г. Салігорску. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Мінск прабіраліся вопытныя разведчыкі, якія расказалі пра «Славенплац» – «Плошчу рабоў», дзе кожны дзень гінулі сотні яўрэяў, дзе было створана гета. Гета было і ў Слуцку, дзе знаходзіліся яўрэі з мястэчак і навакольных весак, з горада Слуцка. У Слуцкім гета знаходзіўся са сваей сям'ей Гольдберг Уладзімір Ільіч (1929 г.н.) і Асоўская Ніна Аронаўна. Аднойчы з партызанскага атрада ў Слуцкае гета трапіў Рэйнгольд, які сумеў вывесці ў партызанскую зону Ніну і Уладзіміра. Сам Рэйнгольд выратаваўся цудам. У час расстрэлаў у мястэчку Пагост ён кінуўся ўцякаць, але фашысты адкрылі агонь. Ен, паранены, сумеў пераплысці раку Случ і трапіў у партызаны. У партызанах знаходзіліся Б.Е.Садоўскі, Ф.Домніч са Старобіна, а таксама супругі Эпштэйн з сынам Алтэрам, радыст Шая Берковіч, сакратар падпольнага Старобінскага райкома камсамола Сямен Малкін, Шэўрын Якаў Насанавіч, Земяліхін Абрам Аронавіч, а таксама цудам уцалеўшы ў час расстрэлу яўрэяў у в Асавец Любанскага раёна Асоўскі Сямен Аронавіч (1929 г.н.), які зараз жыве ў Салігорску. Эра Ставер
|
|||
|
Местечки Минской областиМинск • Березино • Бобр • Богушевичи • Борисов • Вилейка • Вишнево • Воложин • Городея • Городок • Греск • Грозово • Дзержинск • Долгиново • Дукора • Дулебы • Зембин • Ивенец • Илья • Клецк • Копыль • Красное • Кривичи • Крупки • Куренец • Ленино • Логойск • Лоша • Любань • Марьина Горка • Молодечно • Мядель • Налибоки • Нарочь • Несвиж • Новый Свержень • Обчуга • Плещеницы • Погост (Березинский р-н) • Погост (Солигорский р-н) • Птичь • Пуховичи • Раков • Рованичи • Рубежевичи • Руденск • Селиба • Свирь • Свислочь • Слуцк • Смиловичи • Смолевичи • Старобин • Старые Дороги • Столбцы • Талька • Тимковичи • Узда • Уречье • Ухвалы • Холопеничи • Червень • Черневка • Шацк • |
RSS-канал новостей сайта www.shtetle.com |
Главная |
Новые публикации |
Контакты |
Фотоальбом |
Карта сайта |
Витебская область |
Могилевская область |
Минская область |
Гомельская область |