Проект «Голоса еврейских местечек. Минская область».פיתוח קשרי התרבות בין העמים של ישראל ובלרוס
|
---|
Поиск по сайту |
|
ГлавнаяНовые публикацииКонтактыФотоальбомКарта сайтаВитебская
|
ЯНЫ КАЛIСЬЦI ТУТ ЖЫЛI…На пытаннi адказвае жыхарка вёскi Калюга-1 Бярэзінскага раёну Тарасік Сафія Ануфрыеўна, 1930 г.н.Сiнiла А.М. – Назавiце сваё iмя i прозьвiшча, скажыце, з якога вы года. Тарасік С.А. – З 1930-га. – А прозьвiшча? – Цісецкая. Тарасік маё прозьвiшча па мужу, а дзявоцкае – Цісецкая. Цісецкая Софʼя Ануфрыеўна. – Вы пра яўрэяў расказвалі, што яны вучыліся з вамі, так? – Я ні ведаю ні прозьвiшч, нічога, толькі памятаю хлопца Адамам звалi, цi Абрамам… Абрам і дзеўка Эстэрка. Хаймеля мусіць яе прозьвiшча было. Малыя, у другi клас хадзілi, у трэці перайшлі толькі. І вайна тут. – А адзяваліся яўрэi як? – Абрам – такі як і нашы дзеці. Ён зь імі і насіўся, і качаюцца на снягу, як нашы дзеці, так і ён. А Эстэрка, у яе бацькi багатыя былi да вайны, ну, i яна такая, культурная дзевачка была, і добра вучылася. – У адным класе яны з вамі былі? – Ага. Са мной у адным класе былі. Я не ўмела задачы рашаць. Дак калі-небудзь прасіла, у той Эстэркі. “Дай мне спісаць”. Каб я жыла ў Асінаўках і са сваімі, дак там ужо ж і брат трохі ў школу хадзіў, і меншы брат з дваццаць сёмага года, дык яны б мне паказалі, а тут і цётка неграматная старая, і дзядзька. Дык ніхто міне і не навучыў. – Ну, не адмаўляла, так? Калi прасілі, дапамагала? – Ну, дасць, але каб не бачылі, а то будуць ругаць тады настаўнікі. – Вы расказвалi пра хлопца, якi хадзiў з саседкай Гэляй. – Іцка! Можа фамілія Іцка, ці звалі Іцка. Мы дражніліся Іцка, Іцка. А хлопцы тыя бягуць i снежкамі кідаюць, а ён тожа. – Дражнілі? Іцка, Іцка… Дак што зліўся калi імя, чаго зліцца? – Па калена цыцка. (Смяецца). Ён з Гэлькай з гэтай вучыўся. Дык яны ж ужо трохі большыя. Яны з дваццаць васьмога года, але ўсёроўна і разам бегалі, і ў школу, і са школы. – А што вы хадзілі, бралі ў лавачцы за яечкі? – У лавачцы працавала Хана. Я не ведаю прозьвiшча. Ведаю, што Хана і ўсё. Хану гэту ведалі ўсё дзеці. А яе маленькая лавачка, была зусім маленькая. І яна там за прылаўкам стаяла. Яечка ёй падасі праз прылавак, а яна ўжо там сколькі канфет дасьць. – А так яўрэі ў асноўном таргавалі ў Багушэвічах? – Ну, толькі гэту я ведаю, Хану. – А яшчэ былі там лаўкі, ці магазіны ? – Магазін быў, мабыць не яўрэй там працаваў. Ведаю нейкі Каржанеўскі ў магазіне таргаваў. – У аптэцы хто работаў? – У аптэцы, я ж казала, сівы дзядок. Не ведаю як прозьвiшча, але з маім дзядзькам дружыў. – Яўрэй ён, так? У аптэцы? – Да, яўрэй. Беленькі. Галава беленькая, як сьнег. Харошы такі чалавечак. І к нам прыходзіў. Дзе ён дзеўся ў вайну я ўжо не ведаю. Ці тожа можа… растралялі. – А да вас прыходзіў чаго? – Я ж казала з дзядзькам дружыў з маім. Ну, ў Мінск ездзіў, як трэба было пратэз палучаць. А чаго ён без нагі быў, ці ён дзе пад поезд трапiў, ці што. – А прывозіў што дзядзька ваш? – Толькі помню булачкі. А так болей нічога ні помню. Булачкі такія прывязе, і мне ўсё прыказвалі, каб не…, а мне так хацелася гэтай булачкі. Хлеб, дык я ведаю, белы куплялі.
На еврейском кладбище в Богушевичах.
– Хто ў вайну хаваў яўрэйку? – Антон – гэта мамін брат. Яна прышла к ім, “Антонка – схавайце”, ну, сябравала зь імі і прышла. Сколькі яна там дзен на печцы пабыла я не ведаю, а тады баба Антоніха кажа: “Ідзі маладзіца, а то і нас тутака… дак мы ўжо старыя, а дзяцей жа шкода”. – Прозьвішча як дзядзькі вашага? – Балашэвіч. Балашэвіч Якуб. – А Антона? – Антона – Няхай. – А па бацьку? – Няхай Антон Аляксандравіч. – А яшчэ былі такія, што хаваў яўрэяў, не ведаеце? – Не, не ведаю. Яўрэйка некалькі дзён пабыла ў Ермолiхi, але гэта была не багушэвіцкія, бежанка нейкая ішла, а тая Ермаліха такая баба была харошая, і ўзяла. Не ведаю, дзе той Ермал быў тады. – А гэта бежанка адна была, ці з кім-та яшчэ? – У яе пяць дзяцей. – З пяцермя дзяцьмі? – Пяць дзяцей. Бедная такая, з клункам во… А бежанцы ішлі і ішлі, не толькі яўрэі і так бежанцы з горада ішлі… – Доўга хавала Ермалiха, не ведаеце? – Тыдзень, ці сколькі пабыла бежанка і пашла. Немцы яшчэ сюды не прыйшлi, але паліцаяў ужо было… Дак мы паліцаяў хужай баяліся. – А чым яўрэі займаліся ў Багушэвічах? – Чым яны займаліся?.. Хто таргаваў. Казалі аўчыны выраблялі. У кажнага свая была прафесія. – А вы неяк расказывалі, што Хана чулкі вязала. – Гэта не Хана, другая яўрэйка. Пра яе казалi: ідзе па вуліцы, разгаварвае і вяжа, вяжа і не глядзіць нават. Хана ж таргавала, яна за прылаўкам стаяла. Пытаннi задаваў
|
|||
|
Местечки Минской областиМинск • Березино • Бобр • Богушевичи • Борисов • Вилейка • Вишнево • Воложин • Городея • Городок • Греск • Грозово • Дзержинск • Долгиново • Дукора • Дулебы • Зембин • Ивенец • Илья • Клецк • Копыль • Красное • Кривичи • Крупки • Куренец • Ленино • Логойск • Лоша • Любань • Марьина Горка • Молодечно • Мядель • Налибоки • Нарочь • Несвиж • Новый Свержень • Обчуга • Плещеницы • Погост (Березинский р-н) • Погост (Солигорский р-н) • Птичь • Пуховичи • Раков • Рованичи • Рубежевичи • Руденск • Селиба • Свирь • Свислочь • Слуцк • Смиловичи • Смолевичи • Старобин • Старые Дороги • Столбцы • Талька • Тимковичи • Узда • Уречье • Ухвалы • Холопеничи • Червень • Черневка • Шацк • |
RSS-канал новостей сайта www.shtetle.com |
Главная |
Новые публикации |
Контакты |
Фотоальбом |
Карта сайта |
Витебская область |
Могилевская область |
Минская область |
Гомельская область |