Поиск по сайту

 RUS  |   ENG 

Борис Роланд
«ОЧЕВИДЦЫ»

А. Валахановіч
«ХАЛАКОСТ У ДЗЯРЖЫНСКІМ РАЁНЕ»


А. Валахановіч

ХАЛАКОСТ У ДЗЯРЖЫНСКІМ РАЁНЕ

На досьвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна пачала вайну супраць СССР.

Беларусь стала арэнай жорсткіх баёў. Тут наступала найбольш буйная групоўка варожых армій “Цэнтар” у складзе амаль 40 палявых і танкавых дывізій. Яе падтрымліваў 2-гі паветраны флёт (1600 самалётаў). Сілы былі няроўныя, вораг імкліва рухаўся на ўсход у бок Масквы. Ужо 25 чэрвеня разгарнуліся абарончыя баі за Менск у Менскім умацаваным раёне (УР), які праходзіў і па тэрыторыі Дзяржынскага раёна. 28 чэрвеня ў другой палове дня нямецка-фашысцкія войскі, выкарыстаўшы перавагу ва ўзброеных сілах, з захаду і паўднёвага захаду ўварваліся ў горад Дзяржынск. У гэты дзень быў заняты і горад Менск.

У першыя дні вайны нямецка-фашысцкія захопнікі сталі наводзіць у ім свой новы “парадак”.

Мною зафіксавана пяць месцаў зьнішчэньня жыхароў яўрэйскай нацыянальнасьці на тэрыторыі горада Дзяржынска і Дзяржынскага раёна.


КЛЫПАЎШЧЫНА, вёска Дзяржынскага сельсавета.


Клыпаўшчына, вёска і чыгуначны прыпынак на лініі Стоўбцы – Менск. За 4 кілямэтры ад Дзяржынска і 41 кілямэтар ад Менска. У пачатку ХХ ст. ў Койданаўскай воласьці Менскага павета, 18 двароў, 112 жыхароў.

У пачатку ліпеня 1941 г. немцы затрымалі ў горадзе Дзяржынску 16 маладых здаровых хлопцаў-яўрэяў, адвезьлі іх у малады бярозавы гай у самым пачатку вёскі Клыпаўшчына, у 4 кілямэтрах ад Дзяржынска, направа, калі ехаць электрычкай на Стоўбцы ў 150 мэтрах ад чыгуначнага палатна (на 793 кілямэтры), і там іх расстралялі. Гэта быў першы, засьведчаны мясцовымі жыхарамі, расстрэл грамадзян яўрэйскай нацыянальнасьці ў раёне.


РЫЖАЎКА, урочышча, у мінулым вёска Станькаўскага сельсавета.


Рыжаўка, былая вёска і ўрочышча ў Дзяржынскім сельсавеце. Вядома з ХVIII ст. як вёска Ржаўка, Рыжаўка, належала Радзівілам, Гутэн-Чапскім і іншым. У 1909 г. 1 двор, 17 жыхароў. У дакумэнтальных крыніцах як вёска зафіксавана яшчэ ў пачатку 1930-х гг. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты на працягу 1941 – 1943 гг. чыгуначнымі эшалёнамі сюды прывозілі грамадзян яўрэйскай нацыянальнасьці з акупіраваных краін Заходняй Эўропы. Тут быў узьведзены вялікі макет чыгуначнага вакзала мітычнага горада Рыжаўка. Людзей выгружалі з вагонаў, адбіралі ў іх усё каштоўнае, распраналі, гналі да ям і расстрэльвалі.

На магілах ахвяр фашызму пастаўлены помнік.

Восеньню 1941 г. ў Менск і Дзяржынск (немцы не прызнавалі назву горада Дзяржынск і ў сваіх дакумэнтах указвалі – чыгуначная станцыя Койданава і г. Койданава) пачалі прыбываць чыгуначнымі эшалёнамі дэпартаваныя з тэрыторыі III райху нямецкія яўрэі. Гэта былі непрацаздольныя старыя, жанчыны, дзеці з Гамбурга (адсюль і асноўная назва яўрэяў, прывезеных з Заходняй Эўропы, якая сустракаецца ў дакумэнтах i гутарках з жыхарамі Дзяржынскага раёна, – «гамбурскія»), Бэрліна, Брэмэна, Вены, Дзюсэльдорфа, Кёльна, Франкфурта-на-Одэры, іншых гарадоў з сямі краін Заходняй Эўропы, якія былі акупіраваны гітлераўскай Германіяй.

Яўрэі прыбывалі эшалёнамі ў Менскае гета, адсюль іх перавозілі эшалёнамі на станцыю Койданава, дзе па чыгуначнай ветцы Койданава – Станькава прывозілі ва ўрочышча Рыжаўка, і тут жа групамі расстрэльвалі.

Чыгуначную ветку Койданава – Станькава праклалі яшчэ ў 20–30-я гг. ХХ ст. да Вялікай Айчыннай вайны для будаўніцтва Станькаўскага ваеннага гарадка. Вэтэраны Узброеных сіл СССР, якія служылі ў свой час у Станькаўскім ваенным гарнізоне, згадваюць, што разьмешчаныя на тэрыторыі Станькава вайсковыя часьці выкарыстоўвалі чыгуначную ветку для транспартыроўцы ў Станькаўскі ваенны гарадок тэхнікі ібоепрыпасаў аж да 1957 г. Дарэчы, на тэрыторыі закрытага Станькаўскага ваеннага парка да нашага часу захаваўся будынак чыгуначных складоў 20–30-х гадоў, які быў канчатковай таварнай станцыяй Станькаўскага ваеннага гарадка.

Пасьля Вялікай Айчыннай вайны гэтую ветку з 1957 г. пачалі разьбіраць. У 60 – 90-я гг. некалькі дзесяткаў рэек яшчэ ляжалі на чыгуначным палатне, якое густа парасло травою і дробным хмызьняком, каля вёскі Станькава ля жалезабэтоннага высокага плоту вайсковай часьці, зьлева, калі ехаць у Станькава з Дзяржынска. Рэйкі напалову былі ўтоплены ў вадзе, у балоце. Пазьней яны кудысьці непрыкметна для людзкіх вачэй зьніклі.

Паводле расповедаў мясцовых жыхароў вёсак Кукшавічы, Рабінаўка, Станькава гэтыя рэйкі былі па ўсёй верагоднасьці выкарыстаны для будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі (БАМ). Праўда, яшчэ захавалася адно «заповедное место» каля ракі Уса, пры ўезьдзе ў вёску Станькава, дзе да нашага часу захавалася каля 10 мэтраў чыгуначнага насыпу з палатном і слупкамі. Гэта захавалася, дзякуючы закрытасьці ўчастка ў ваенным гарадку.

Два кавалкі рэек даўжынёю 53 і 51,5 см узору другой паловы ХIХ ст. маркі фірмы WB. WALKER 1869 г. і фірмы CONSETT 1873 г. былі ў чэрвені 2006 г. прывезены аўтарам у Станькаўскі школьны гісторыка-краязнаўчы музэй і зьмешчаны ў разьдзел, які прысьвечаны графам фон Гутэн-Чапскім – уладальнікам у канцы ХVIII – пачатку ХХ ст. маёнтка Станькава. Гэтыя каштоўныя экспанаты былі ласкава прадстаўлены адміністрацыяй Менскага трамвайнага дэпо, якое месьціцца на вуліцы Казлова. Гэтыя рэйкі, заняўшы дастойнае месца ў музэі, пацьвярджаюць думку аб тым, што невыпадкова Станькава – чыгуначны прыпынак. У 20 – 30-я гг. ХХ ст. Станькава бясспрэчна магло б стаць чыгуначнай станцыяй. Але, на жаль, гэтага не здарылася.

Дарэчы, і жыхары вёскі Станькава, асабліва мужчыны, дужа шкадавалі, што савецкія ўлады далі ўказаньне разабраць чыгуначную ветку Станькава – Койданава. Гэтай дарогай яны штодня вярталіся дадому з працы з чыгуначнай станцыі Койданава і горада Дзяржынска і да Вялікай Айчыннай вайны, і ў час вайны, і пасьля вайны. І ў час Вялікай Айчыннай вайны хадзілі ў раённы цэнтар. Гэта быў самы кароткі шлях з Дзяржынска ў Станькава. І калі часам яны былі пад добрай «мухай», то чыгунка іх і ў завею, і ў пургу, і ў непагадзь, і ў дажджлівае надвор’е даводзіла да дому «па шпалам». Гэты была іх «дорога жизни», добры арыенцір і шчасьлівае вяртаньне дадому, у сям’ю.

І гэту чыгуначную ветку Койданава – Станькава ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1943 гг. актыўна выкарыстоўвалі нямецка-фашысцкія акупанты, дастаўляючы эшалёнамі ва ўрочышча Рыжаўка – 2 кілямэтры ад станцыі Койданава – тысячы яўрэяў з краін Заходняй Эўропы. Каб супакоіць людзей, ім падавалі Рыжаўку як горад, куды іх прывозілі быццам бы на пасяленьне.

Паводле сьведчаньняў жыхароў вёскі Рабінаўка С.В. Івашынай, М.Я. Шабан, А.В. Чуеўскай, У.В. Чуеўскага, людзі прыбывалі быццам бы на будаўнічыя работы. Яны мелі пры сабе шанцавы насімы інструмэнт – малая рыдлёўка, малая сякера, малая кірка, малы лом, малая піла і вазімы шанцавы інструмэнт – сапёрная рыдлёўка, цяжкая сякера, цяжкая кірка, лом, піла папярочная, нажніцы для рэзкі дроту і іншае. Але іх сустракала жудасная рэчаіснасьць. Як толькі яўрэі пакідалі вагоны, у іх адбіралі каштоўныя рэчы, прымушалі распранацца і голых гналі да загадзя выкапаных ям, дзе іх расстрэльвалі. На другі дзень пасьля расстрэлу прыяжджалі карныя атрады і абшуквалі навакольныя вёскі, каб ніхто з ахвяр не выратаваўся. Жыхары вёскі Кукшавічы схавалі ў склепе двух параненых яўрэяў. Іх карнікі знайшлі і расстралялі. Але мясцовым жыхарам усё ж удалося выратаваць некаторых. Частка з іх пайшла ў лес, у партызаны.

Станцыя Койданава, як і чыгуначная станцыя Негарэлае, у раскладзе руху чыгуначных цягнікоў у нямецкіх акупацыйных улад лічылася як перавалачны пункт перавозак савецкіх ваеннапалонных і дастаўкі грамадзян яўрэйскай нацыянальнасьці з краін Заходняй Эўропы. Усяго ва ўрочышчы Рыжаўка ў 2 кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад станцыі Койданава за пэрыяд з восені 1941 па 1943 г. было расстраляна звыш 15 тысяч яўрэяў.


Дакумэнт № 1


Телеграмма железнодорожной дирекции Минска железнодорожным службам с расписанием № 40 следования поездам евреями.

[22. 5.] 1942 г.

Железнодорожным службам Минска, Помыслище, Фаниполя, Койданава, а также СД Минска – каждому в отдельности.

Утвержденные расписанием №40 поезда в дальнейшем будут следовать до Койданова, и ставиться там в тупик. Для дальнейшей отправки их в Минск будут даны отдельные указания для каждого поезда.

Поезд 203 отправится из Койданова во вторник 26.05 по плану 101 в 4.30 (плюс 3 минуты на подгон). В Минск прибудет в 6.00. Дать указание персоналу.

Локомотив и персонал поставляет Минск.

Железнодорожная дирекция Минска.

Кайзер


Дакумэнт № 2


Телеграмма оберштурмфюрера г. Хойзера относительно эшелонов, прибывших из рейха.

Начальник полиции безопасности и СД Белоруссии. Минск, 23 мая 1942 г.

Имперская железнодорожная дирекция, центральный район.

Г-ну старшему советнику железнодорожной службы Рейхардту лично

Содержание: договоренности об эшелонах с евреями из рейха.

Основание: совещание с оберштрмфюрером СС Люткенхусом 22 мая 1942 г.

Подытоживая результаты сегодняшнего совещания между г-ном ст. советником ж/д службы Рейхардтом и советниками ж/д службы Големаном и Кайзером с оберштурмфюрером СС Люткенхусом, констатирую следующее:

1. Ожидавшийся в субботу перед Троицей поезд настолько задерживается в Койданове, что сможет прибыть в Минск лишь в ночь на вторник после Троицы. Точное время прибытия я еще уточню.

2. Имперская железнодорожная дирекция центрального района будет просить компетентное в этом вопросе учреждение имперской ж.д. о соответствующей задержке выхода последующих эшелонов с евреями.

3. Имперская железнодорожная дирекция готова до утверждения такого изменения в расписании перевозок все последующие поезда с евреями, прибывающими в конце недели, задерживать в Койданове с таким расчетом, чтобы они прибывали в Минск в ночь на понедельник или на другие дни недели, за исключением пятницы, субботы и воскресенья.

4. Имперская железнодорожная дирекция будет подавать прибывающие в Минск поезда по возможности на те пути, к которым могут подгоняться направляемые мною грузовые автомобили.

За то, что Вы пошли на встречу в указанном вопросе, выражаю Вам свою особую благодарность.

Д-р Георг Хойзер [1].


Сьведчаньні відавочцаў:


ИВАШИНА Старофина Васильевна, 1909 г.р., жительница деревни Рябиновка Станьковского сельсовета, колхозница колхоза «Звезда», малограмотная, беспартийная, несудимая

…В период оккупации немцами Дзержинского района Минской области я проживала в деревне Рябиновка. Мне известно, что немцы в 200 метрах от нашего колхоза расстреливали советских граждан.

Лично я сама видела, как к месту расстрела подогнали эшелон, вагонов около 40, с людьми, и по вагонам их выгружали, подводили к ямам и расстреливали. Это было зимой 1942 года. Расстрел продолжался с обеда до вечера, была слышна беспрерывная стрельба.

…Сколько было расстреляно, сказать не могу, так как я вблизи расстрела не была и наблюдала из деревни.

…Всех расстрелянных немцы захоронили в этих ямах. Слышала от колхозников, что немцы все трупы расстрелянных облили какой-то жидкостью, от которой они все почти сгорели.

Я еще видела такой случай: два полицейских везли на лошади двух детей 6 – 8 лет, отвезли к ямам и расстреляли.

ЧУЕВСКИЙ Владимир Васильевич, учитель Кукшевицкой начальной школы, свидетельствовал 19 января на судебном процессе по делу о преступлениях, совершенных немецко-фашистскими захватчиками в Белорусской ССР в годы Великой Отечественной войны, который состоялся в Минске 15–29 января 1946 г.:

Чуевский: В 1942 году жандармерией и полицией города Дзержинска было собрано население деревни Рябиновка копать ямы. Ямы готовились якобы для бензоскладов. Ширина ям была 3 метра, глубина – 3 метра и длина – 12 метров. В декабре были расстреляны в этих ямах 2 человека из деревни Каменка Дзержинского района. В ноябре было привезено на пяти машинах из Руденского района 25–30 человек, который тоже были расстреляны в этих ямах. Об этом мне рассказала одна раненая женщина, которая выбралась из этой ямы и пришла ко мне в дом. В марте 1942 года из Минска прибыл железнодорожный состав на станцию Койданово. Людей привезли якобы для работы по строительству Станьковской ветки. Эшелон был из 40 вагонов. Все люди, привезенные в этом эшелоне, были расстреляны в ямах. На следующий день после расстрела был вызван карательный отряд жандармерии и полиции из Минска, и раненых добивали в ямах гранатами. Народ просил, особенно ребятишки, чтобы их не добивали, но немцы без всякой пощады расстреливали всех поголовно. Ямы долгое время были открыты. В мае месяце из лагеря были пригнаны военнопленные и ямы закрыли.

Председатель: В числе расстрелянных лиц, прибывших в эшелоне, были женщины, старики, дети?

Чуевский: Были дети, женщины, старики. Эшелон прибыл под предлогом работы в Станьковском гарнизоне. Люди были различных национальностей и имели при себе инструмент.

Председатель: Кто они были по национальности?

Чуевский: По национальности большинство было евреев.

ЧУЕВСКАЯ Елена Викентьевна, 1922 г.р., жительница деревни Рябиновка Станьковского сельсовета, колхозница колхоза «Звезда», образование 7 классов, беспартийная, несудимая:

…Мне известно о массовом расстреле граждан вблизи нашего дома, в 200 метрах от него и 50 метрах от железной дороги Дзержинск – Станьково…

Я много слышала о расстреле от своего мужа, который сейчас служит в Красной Армии. Он был смелее меня и часто, когда расстреливали, забирался на чердак и наблюдал за всем. Он мне рассказывал, что немцы подвозили к этому месту людей целыми эшелонами, по 40 вагонов, разгружали эшелон и на машинах подвозили людей к вырытым ямам. Ямы были вырыты заранее военнопленными, которых немцы пригоняли из Станькова и Дзержинска, и затем расстреливали их из всех видов оружия: пулеметов, автоматов, винтовок. Муж мой однажды видел, как немцы гнали женщину, на руках которой был ребенок, а второй держался за ее платье, и их всех троих немцы расстреляли. Сама я лично видела часто, как машины подходили к вырытым ямам, из них высаживали людей, затем подводили к ямам и расстреливали. Я расстрела не видела, боялась смотреть…

Таких случаев я сама лично видела три: первый раз 5 машин, второй – машин около 10, третий раз 2–3 машины, кроме того, привозили на подводах и пешком пригоняли, таких случаев было много…

Расстреливали всех финны, литовцы, немцы и наши полицейские. Здесь расстреливали не только русских, белорусов, а советских граждан всех национальностей…

Расстрел производился с осени 1941 года до весны 1943 года. Всего было расстреляно около 15 тысяч, точно я сказать не могу. Всех расстрелянных немцы обливали какой-то жидкостью, трупы сгорали частично…

Останки хоронили в этих ямах и никуда отсюда не вывозили…

Организатора расстрела я назвать не могу, не знаю, а ямы копал для расстрелянных Дмитриев – бургомистр Дзержинска.

ШАБАН Мария Евстафьевна,1910 г.р., жительница деревни Рябиновка Станьковского сельсовета, колхозница колхоза «Звезда», образование 3 класса, беспартийная, несудимая:

Находясь на оккупированной немцами территории, мне стало известно о массовом расстреле советских граждан рядом с нашим колхозом, про что и хочу вам рассказать…

Расстрел начался в 1941 году и продолжался до 1943 года. За это время было расстреляно много, около 15 тысяч, если не больше. Я лично сама видела, как к месту расстрела по железной дороге Дзержинск – Станьково подошел эшелон с людьми, их всех выгрузили, подгоняли к ямам и расстреливали. Еще было много таких случаев. Я сама видела.

Людей привезли сюда якобы для строительства Станьковской железнодорожной ветки. Они имели при себе разный инструмент. Большинство по национальности были евреи. Привезенных в этом эшелоне немцы расстреляли в ямах. Каратели не жалели ни детей, ни женщин, ни стариков [2].

Из допроса подсудимого Бруно Франца Митмана, 1901 г.р., вахмистра районной жандармерии Минска, 18 января 1946 г.:

Прокурор: Теперь расскажите о расстреле на станции Койданово 1300 человек мирных советских людей. Как был организован этот расстрел, кто расстрелянные и куда девали трупы.

Митман: Это было в марте 1942 года. На станцию Койданово прибыл эшелон с 1300 человек еврейской национальности, которые были расстреляны. Откуда прибыл этот эшелон, я не знаю. На станции Койданово был только жандармский пост, поэтому расстреливала моя команда, и я также непосредственно стрелял. Вся одежда расстрелянных была сдана на склад. Расстрелы производились в 2 километрах западнее Койданово. Среди расстрелянных очень много было детей, стариков, но цифр я назвать не могу, затрудняюсь. Расстреливаемых людей мы укладывали в ямы рядами и затем расстреливали [3[.

В Федеральном архиве Кобленца 9кс/62 в делах юстиции и нацистских преступлений (т. 19, текущий № 552) хранится отчет об акции в Минске и Койданове 1-3 марта 1942 г.

«Командир Гофман приказал с 1 по 3 марта провести в Минске и Койданове большую акцию против русских евреев обоего пола. Для сохранения в тайне намеченного мероприятия юденрату было сообщено, что 5000 евреев из гетто будет «переселено». Они должны быть отобраны юденратом и собраны для отправки. Каждый из евреев мог взять с собой багаж весом в 5 кг. Подлинная задача, стоявшая перед начальником полиции безопасности и СД, была сохранена в тайне.

Когда утром 1 марта 1942 г. гетто было окружено, ни один еврей не был представлен юденратом к отправке. Поэтому были введены в действие команды для освобождения от евреев части гетто. Только после этого евреи были собраны и длинной колонной направлены на ст. Минск-Товарная. Многие не оставляли добровольно свои жилища либо постарались избежать отправки. По отношению к ним была применена сила, а некоторые из них были расстреляны на месте.

После очистки гетто в домах и на улицах лежало много трупов. Позже они были убраны.

На станции люди были погружены в вагоны, которые затем были соединены в длинный состав, который был направлен в Койданово, местечко в 30 км юго-западнее Минска, на железной дороге Минск – Барановичи – Брест-Литовск.

На следующий день, 2 марта 1942 г., все подразделение полиции безопасности и СД направилось для расстрела пассажиров поезда. Для акции вблизи Койданово было подготовлено много траншей. Вначале евреев выгрузили из вагонов, затем разделили на небольшие группы. Под охраной литовцев они они были доставлены к траншеям. При этом применялась сила. Здесь им было приказано снять пальто и верхнее платье. Это было сделано для облегчения стрельбы. Затем евреям было приказано идти вдоль траншей, около которых стояли стрелки, вооруженные пистолетами.

Команда стрелков насчитывала 10 – 20 человек. Каждый стрелок периодически выбирал себе жертву. При этом он приказывал человеку остановиться или останавливал его рукой. Если жертва находилась в удобной позиции, солдат стрелял ей в затылок. Если после выстрела человек не падал в траншею, его толкали в нее или выбрасывали туда. Траншеи были столь широки, длинны и глубоки, что они, по меньшей мере, могли вместить многие сотни трупов.

Группы евреев, находившиеся вдали от траншей, слышали выстрелы и могли понять, что уже началась массовая экзекуция, жертвами которой должны были стать и они. Позже, когда они увидели траншеи и лежавшие в них трупы, им, по крайней мере, взрослым, становилось ясно, что им предстоит. Многие бежали, кричали и плакали, большинство покорилось судьбе без воплей и причитаний. Врача, который должен был констатировать смерть, не было. Однако обращалось внимание на то, чтобы пристреливать тех, кто еще шевелился, или, если возникало подозрение, что кто-то еще не был убит.

В этот день не удалось расстрелять всех людей, поэтому экзекуция была продолжена 3 марта 1942 г… Согласно сообщению №178 от 9 марта 1942 г. во время акции, проведенной в Минске – Койданове 2-3 марта 1942 г. было расстреляно 3412 евреев» [4].


Дакумэнт № 3


Акт о злодеяниях немецко-фашистских захватчиков на территории Дзержинского района

30 сентября 1944 года

Мы, нижеподписавшаяся комиссия, в составе:

Председателя комиссии – члена районной чрезвычайной комиссии, начальника РО НКВД Подкина Виктора Илларионовича

1. Врача Дзержинского райздрава Шацилло Павла Францевича

2. Инспектора по гособеспечению Дзержинского райисполкома Яхнеса Абрама Мовшевича

Членов:

3. Старшего землеустроителя Дзержинского райзо Лойко Аркадия Леонтьевича

4. Сотрудника областной чрезвычайной комиссии Утенкова Бориса Митрофановича составили настоящий акт на нижеследующее:

Комиссией установлено и обследовано место массового расстрела немцами советских граждан. Место расположено в двух километрах от железнодорожной станции Койданово Минской области, по железнодорожной ветке Койданово – Станьково в 50 метрах от полотна.

Обследованием местности комиссией обнаружено десять больших ям-могил размерами: первая – длина 14,5 метра, ширина 5 метров, вторая – длина 4,5 метра, ширина 4 метра, третья – длина 13 метров, ширина 5 метров, четвертая – длина 13 метров, ширина 5 метров, пятая – длина 13,5 метра, ширина 5 метров, шестая – длина 13 метров, ширина 5 метров, седьмая – длина 14 метров, ширина 5 метров, восьмая – длина 15 метров, ширина 5 метров, девятая – длина 13 метров, ширина 5 метров, десятая – длина 15 метров, ширина 5 метров.

Вскрытием одной из ям-могил установлено:

Ямы полностью заполнены человеческими скелетами, в черепе которых у большинства имеются сквозные пулевые отверстия.

Среди общей массы скелетов имеются скелеты женщин и детей.

Глубина ямы равна трем метрам.

Численность расстрелянных и захороненных комиссия установила подсчетом, исходя из расчета 5 трупов на 1 м3, число расстрелянных по подсчетам равно 10541.

Кроме этого комиссией установлено, что немцы после расстрела трупы обливали жидкостью, от которой трупы расстрелянных сгорали и наверх сгоревших добавлялись новые трупы расстрелянных позже.

Численность сожженных вскрытием установить не удалось, но показания свидетелей говорят о том, что всего немцами было расстреляно за период с 1941 по 1043 год свыше 15 000 советских граждан, которых они подвозили к месту расстрела по железной дороге эшелонами.

На что и составлен настоящий акт, к акту прилагаются показания свидетелей, план местности и расположения могил.

Председатель комиссии: В.И. Подкин

1. П.Ф. Шацилло

2. А.М. Яхнес

Члены:

3. А.Л. Лойко

4. Б.М. Утенков

Настоящий акт заверяем:

Председатель [Дзержинского] райисполкома Баранов

Секретарь райисполкома Лукашевич [5].


СКАРОДНАЕ, вёска ў Негарэльскім сельскім савеце


Скароднае. За 24 кілямэтры ад Дзяржынска, 53 кілямэтры ад Менска, 8 кілямэтраў ад чыгуначнага прыпынку Энэргетык. Паводле дакумэнтальных крыніц, вядома з ХIХ ст. У 1876 г. належала В.І. Філіпаву. У пачатку ХХ ст. засьценак у Койданаўскай воласьці Менскага павета, 2 двары, 17 жыхароў. На 1 студзеня 2004 г. – 10 двароў, 12 жыхароў.

Помнік на магіле ахвяр фашызму.

Пра гэты помнік, каму ён пастаўлены расказала жыхарка вёскі Скароднае Негарэльскага сельскага савета Аляксандра Вікенцьеўна ЛАЗОЎСКАЯ.


ТРАГІЧНЫ ЛЁС СЯМ’І КІЗІНЫХ


Сонечнай летняй раніцай 1941 года, калі немцы ўжо былі ў нас, мы раптам пачулі стрэлы ў канцы вёскі, на ўскрайку лесу. Ад мае хаты можа так мэтраў 300. Людзі пабеглі туды. Пашыбавала і я.

Паліцаі з мястэчка Узда тут расстралялі траіх жыхароў з чыгуначнай станцыі Негарэлае. Гэта былі паважаныя людзі – сям’я яўрэяў Кізіных. Сам гаспадар да вайны на былой пагранічнай станцыі Негарэлае меў сваю лаўку – прадаваў піва. Жыў ён недалёка ад чыгуначнага вакзала, хата яго і цяпер стаіць у самым пачатку завулка, які вядзе да вадакачкі (цяпер Школьны завулак). Самаго гаспадара я асабіста добра ведала, і ўсе яго ведалі, бо прыходзілі да яго піць піва – такое сьвежае, смачнае, празрыстае. Добры быў чалавек.

А як пачалася вайна, ён з сям’ёй у першыя дні некуды раптам зьнік. У нас, у вёсцы, казалі, што немцы пачалі шукаць яўрэяў па ўсёй акупіраванай тэрыторыі і расстрэльваць. Аказваецца, сям’я Кізіных пачала хавацца ад нямецкіх акупантаў у лесе ва ўрочышчы каля нашай вёскі, на так званай Ёсаўшчыне – тут некалі мясьцілася вёска Ёсаўка. Кізіных пагадзіўся ратаваць ад немцаў жыхар вёскі Ракашычы – гэта вёска ўжо Узьдзенскага раёна – Васіль Чурыла. Ён выкапаў і абсталяваў для іх зямлянку. І яны там жылі. Пра тое, што яны жылі, можна сказаць, “у нас пад носам”, мы, жыхары вёскі, нават і не ведалі. Гэта напрасткі праз поле да ўскрайку лесу, дзе была зямлянка, самае вялікае крыху больш за кілямэтар. Я думаю, што іх выратавальнік Васіль Чурыла гэту ласку зрабіў за пэўную плату. Праз нейкі час Васіль Чурыла быў на хрысьцінах і, падпіўшы, як кажуць, “доверительно” расказаў свайму сябру, што каля вёскі Скароднае ён хавае ў лесе яўрэйскую сям’ю з Негарэлага. Гэту іх “доверительную” гутарку чуў брат паліцая, які служыў у немцаў ва Узьдзе. Назаўтра брат паехаў ва Узду і ўсё, што чуў ад Васіля Чурылы, расказаў яму.

Раніцай паліцаі нечакана наляцелі ў хату Васіля Чурылы і пад пагрозай расправы з ім і яго сям’ёй прымусілі паказаць, дзе ён хавае яўрэяў. Ён і прывёз іх у лес да зямлянкі. Паліцаі схапілі яўрэяў, прывезьлі на ўскраек лесу і расстралялі. Жыхарам вёскі Скароднае загадалі выкапаць яму і пахаваць яўрэяў. Што і было ў хуткім часе зроблена.

Паліцаі расстралялі гаспадара Г.М. Кізіна, яго цяжарную жонку М. Э. Кізіну і іх малога сына – С. г. Кізіна

На гэту магілу да апошняга часу, амаль штогод, прыяжджала іх дачка, якая цудам уратавалася, бо ў гэты час не была з бацькамі. Пасьля вайны яна жыла ў Літве. Каля магілы расьце вялікая бяроза – сьведка тых жудасных крывавых падзей летняга ранку 1941 года. На мармуровай пліце, якая ляжыць на магіле, напісана:

Кизин Г.М. – 1891

Кизина М.Э. – 1901

Кизин С.Г. – 1934

Убиты – 1941

А ў 1993 г. прыяжджалі некалькі чалавек, доўга сядзелі каля магілы і плакалі.

Запісаў успаміны А.І. Валахановіч [6].


ДЗЯРЖЫНСК, горад, цэнтар раёна


Памятник на месте расстрела евреев Дзержинска. Памятник на месте расстрела евреев Дзержинска.
Памятник на месте расстрела
евреев Дзержинска 21 октября 1941 г.

Страшны лёс у гады Вялікай Айчыннай вайны напаткаў i мясцовых яўрэяў – жыхароў Дзяржынска. Тут, на вуліцах Кастрычніцкай, Першамайскай і Савецкай нямецка-фашысцкія акупанты арганізавалі гета, куды сагналі ўсё яўрэйскае насельніцтва горада.

21 кастрычніка 1941 г. літоўскі паліцэйскі батальён, якім камандаваў літовец па нацыянальнасьці, маёр Імпулявічус (карнікаў было каля 40 чалавек, усе яны былі апранутыя ў жоўтыя шынялі і п’яныя), учынілі зьверскі акт: за 2 – 2,5 гадзіны расстралялі (па ўдакладненых дадзеных акта ад 30 верасьня 1944 г.) 1920 яўрэяў. Захаваліся пратаколы апытаньня сьведак і акты абсьледаваньня месца расстрэлу.

З пратакола апытаньня сьведак па справе аб расстрэле яўрэяў у Дзяржынску 21 кастрычніка 1941 г.

БУШИЛА Михаил Станиславович, 1912 г.р., житель города Дзержинска, ул. Первомайская,56.

…Утром (числа не помню) немцы пришли в колхоз имени «9-го января 1905 года» и потребовали рабочих с лопатами рыть яму. Когда яма была готова, всех рабочих отвели за бугор метров за 30 – 40 и положили на землю. К этому времени вся местность на 200 – 300 метров вокруг была оцеплена вооруженными немцами. Каратели, кроме того, ходили по домам и приказывали не выходить из домов. Евреев начали подвозить по 10 – 15 человек, подводили к яме, заставляли влезать живыми в яму и там их расстреливали стоявшие по обоим краям ямы литовцы из немецкого карательного отряда. Сколько всего было расстреляно евреев, точно сказать не могу, но я слышал, что всего было собрано около 4000 человек, из них около 1500 сбежало, а остальных 2500 человек в этот день расстреляли. В момент расстрела я находился на колхозной конюшне, где работал, примерно в 300 метрах от места расстрела, и лично сам все видел.

ШИБУТ Дмитрий Ефимович, житель города Дзержинска, ул. Ленинская, 37, бригадир колхоза имени «9-е января 1905 года».

Расстрельный ров и памятник на месте массового убийства евреев — узников гетто в Дзержинске.
Расстрельный ров и памятник
на месте массового убийства
евреев — узников гетто в Дзержинске
21 октября 1941 года.
Ограда окружает место расстрельного рва.

…В октябре 1941 года в колхоз пришли литовцы из карательного отряда и взяли 60 колхозников копать яму. Сначала нам не говорили зачем, а потом мы узнали, что яма для евреев. Всего рыло могилу 120 человек, к колхозникам прислали еще 60 пленных. Часа за 4 яма была вырыта: длиной 15 метров, шириной 4 метра, глубиной 2,5 – 3 метра. После того, как мы вырыли яму, нас всех отвели метров за 300 и посадили спиной к яме, выставили конвой. Просидели мы так около двух часов. Были слышны выстрелы, плач, крики, стоны. Затем нас послали закапывать яму, которая была наполнена расстрелянными евреями (больше тысячи).

ЯКУБОВИЧ Александр Герасимович, 1924 г.р., житель города Дзержинска, улица Первомайская, 23, образование 7 классов, беспартийный.

… Примерно в октябре 1941 года в дом зашли немцы и всех выгнали на двор. После обыска каратели ушли. Я пошел к соседу, откуда видел, как немцы оцепили всю местность, прилегающую к католическому костелу. Потом пригнали колхозников и пленных (около 80 человек), которые вырыли большую яму вблизи моего дома, в лощине. К этой яме стали подгонять евреев группами, примерно по 20 человек. Люди шли семьями, взяв за руки друг друга, спускались в лощину. После этого раздавались залпы из винтовок и одиночные выстрелы. Я видел потом возле ямы кровь и человеческие мозги. [7].


Дакумэнт №4


Акт о злодеяниях немецко-фашистских оккупантов в городе Дзержинске

30 сентября 1944 года

Мы, нижеподписавшаяся комиссия, в составе:

Председателя комиссии, члена районной чрезвычайной комиссии, начальника РО НКВД Подкина Виктора Илларионовича

Членов:

1. Врача Дзержинского райздрава Шацилло Павла Францевича

2. Инспектора по гособеспечению Дзержинского райисполкома Яхнеса Абрама Мовшевича

3. Землеустроителя Дзержинского райзо Лойко Аркадия Леонтьевича

4. Сотрудника областной чрезвычайной государственной комиссии Утенкова Бориса Митрофановича составили настоящий акт на нижеследующее:

Нами обследовано место массового расстрела немцами еврейского населения вблизи кальвинского костела в гор. Дзержинске Минской обл. При обследовании комиссией обнаружена одна большая яма-могила, размеры которой равны: длина – 32 метра, ширина – 4 метра.

Майя.
Справа внизу — мемориал на месте убийства,
слева — «Гаштольдова гора».

Опросом свидетелей установлено:

Расстрел производился немцами в конце октября 1941 года. Все захороненные в одной яме-могиле были расстреляны в один день в течение двух, двух с половиной часов.

Численность расстрелянных и захороненных нами определена подсчетом, исходя из расчета на один кубический метр – 5 трупов, и установлена показаниями свидетелей. Свидетель [Д.Е.] Шибут показал, что он сам лично копал яму, в которой захоронили расстрелянных, глубина которой была 3 метра, численность захороненных следовательно равна 1920 трупам.

На что составлен настоящий акт. К акту прилагаются показания свидетелей, план местности и расположение могил захороненных.

Председатель комиссии: В. И. Подкин

Члены:

1. П.Ф. Шацилло

2. А.М. Яхнес

3. А.Л. Лойко

4. Б.М. Утенков

Настоящий акт заверяем:

Председатель Дзержинского райисполкома депутатов трудящихся Баранов

Ответственный секретарь Лукашевич [8].


Дакумэнт № 5


Акт о злодеяниях и потерях, нанесенных немецко-фашистскими оккупантами в Дзержинском районе

31 октября 1944 года

г. Дзержинск

Мы, нижеподписавшиеся, Дзержинская районная комиссия содействия Государственной Чрезвычайной комиссии по расследованию и установлению злодеяний немецко-фашистских захватчиков и причиненного ими ущерба Дзержинскому району, составила настоящий акт в следующем:

Материалами расследования, списками и актами, расследованием органов НКВД и НКГБ установлено: на территории Дзержинского района в период оккупации немецко-фашистских захватчиков было расстреляно, замучено, повешено и сожжено живьем 2606 человек мирных граждан, в т.ч. детей 450 человек, женщин 1200 человек, сослано на фашистскую каторгу 938 человек, из них женщин 435 человек.

Расследованием комиссии на массовых могилах-ямах установлено, что в г. Дзержинске из указанной выше цифры расстрелянных одновременно убито более 1920 человек ни в чем не повинных граждан из еврейского населения города. Тем же расследованием установлено, что в урочище Рыжавка около г. Дзержинска немцами расстреляно и закопано в общих ямах-могилах более 15 000 человек, в т.ч. пленных, евреев, женщин, детей, стариков, которые подвозились к месту расстрелов по железной дороге в эшелонах.

Следствием и показаниями местного населения установлено, что все зверства над мирным населением Дзержинского района проводились с ведома и под руководством начальника жандармерии района Ригеля, начальника района Дмитриева, который лично принимал участие в расстрелах мирных граждан, особенно мирных граждан из еврейского населения г. Дзержинска, а также высылке молодежи в Германию; начальника районной полиции Шваба Богдана (1941-1943 гг.), Витковского Николая (1943 г.), Хаменко Ивана (1944 г.), которые лично принимали участие в расстрелах, сожжениях и других зверствах над мирным населением. Под руководством указанных выше лиц проведено уничтожение колхозных селений: Боровое, Садковщина, Вовка (Волка), Рудица, Петрошевичи Боровского сельсовета; Сыворотки, Кулики, Полоневичи Полоневичского сельсовета; Карачуны, Павлюти Старинковского сельсовета; Перхурово, колхоз им. Фрунзе Сталинского сельсовета и других селений и отдельных дворов граждан и колхозов Дзержинского района, в чем и составлен настоящий акт.

Председатель комиссии: Мартысюк

Росляков

Члены: Подкин, Горленко

Секретарь: Афанасьев

Дзержинский райисполком

Удостоверяет

Председатель райисполкома Баранов

Секретарь Лукашевич [9].

(Усе апытанні сьведак 30 верасьня 1944 г. праводзіў сьледчы УНКУС Менскай вобласьці Б. М. Уцянкоў).

Захавалася прыкладзеная да актаў і апытаньняў сьведак – «Плян-схема расстрэлу – ямы-магілы ва ўрочышчы Рыжаўка» і «Плян мясцовасьці і знаходжаньне магілы пахаваных – расстраляных яўрэяў у Дзяржынску. Месца масавага расстрэлу», якія склаў 1 кастрычніка 1944 г. землеўпарадкавальнік Дзяржынскага райза А. Л. Лойка. Акрамя гэтых, дакумэнтальных крыніц, знойдзены «Сьпіс нямецка-фашысцкіх злачынцаў і іх пасобнікаў…», які мы прыводзім з невялікімі дапаўненьнямі і ўдакладненьнямі:

Рыгель – немец, шэф жандармэрыі і паліцыі Койданаўскай раённай жандармэрыі, расстрэльваў мірных грамадзян, кіраваў экспэдыцыямі карнікаў на тэрыторыі раёна.

Фінк – немец з Паволжа, перакладчык раённай жандармэрыі, асабіста расстрэльваў арыштаваных мірных грамадзян.

Віткоўскі Мікалай – беларус, начальнік раённай паліцыі ў 1943 г., асабіста расстрэльваў мірных грамадзян.

Хамёнка Іван – беларус, памочнік начальніка раённай паліцыі да 1944 г., з 1944 г. – начальнік паліцыі, асабіста расстрэльваў мірных грамадзян.

Лежыке Адольф – немец з Паволжа, перакладчык жандармэрыі з 1941 да 1943 г., агент СД, зьбіваў арыштаваных, выдаваў мірных грамадзян.

Амшараеў Пётр Кузьміч – рускі, з 1941 па 1943 гг. начальнік раёна, раённая ўправа.

Шваб Богдан – немец з Паволжа, начальнік раённай паліцыі з 1941 па 1943 гг., асабіста прымаў удзел і кіраваў апэрацыямі карнікаў.

Брызгалаў Іван Якаўлевіч – рускі, з 1943 г. начальнік раёна, асабіста ўдзельнічаў і кіраваў апэрацыямі карнікаў.

Пакатарэнка Максым Аркадзьевіч – рускі, работнік ортскамэндатуры, асабіста павесіў 7 партызан у Дзяржынску.

Гевэке – немец, камэндант сельскагаспадарчай камэндатуры, арганізоўваў рабаваньне калгасаў на тэрыторыі раёна.

Ромбер – немец, камэндант ортскамэндатуры да 1942 г., кіраваў расстрэламі мірных грамадзян.

Баўр – немец, у 1942 – 1943 гг. – камэндант ортскамэндатуры, кіраваў расстрэламі мірных грамадзян на тэрыторыі раёна.

Завадзкі – немец, з 1943 г. – камэндант ортскамэндатуры, кіраваў расстрэламі мірных грамадзян на тэрыторыі раёна.

Мялешка Мікалай Фёдаравіч – беларус, загадчык раённай управы, выдаваў мірных грамадзян.

Цярэшка Анатоль Фёдаравіч – беларус, начальнік Райзо, кіраваў рабаваньнем калгасаў.

Агафонаў Канстанцін Мацьвеевіч – дырэктар, спэцыяльны агент СД, раённая жандармэрыя, выдаваў людзей на тэрыторыі раёна.

Будай Аляксандр Ігнатавіч – беларус, начальнік участковай паліцыі, асабіста ўдзельнічаў у расстрэлах мірных грамадзян.

Волька Мікалай Аляксеевіч – беларус, паліцэйскі, асабіста прымаў удзел у расстрэлах i грабяжах мірных грамадзян на тэрыторыі раёна.

Будкевіч Ігнацій Рыгоравіч – беларус, паліцэйскі раённай паліцыі, жыхар вёскі Сталіна Сталінскага сельсавета, выдаў 4-ох камандзіраў Чырвонай Арміі.

Раўтовіч Аркадзь – беларус, паліцэйскі раённай паліцыі, арганізатар Дзяржынскага раённага «Саюза беларускай моладзі» («СБМ»), прадаваў мірных грамадзян.

Варакса Іосіф Францавіч – беларус, паліцэйскі, асабіста прымаў удзел у расстрэлах мірных грамадзян на тэрыторыі раёна.

Да гэтага сьпісу мэтазгодна дадаць яшчэ шэраг прозьвішчаў нямецка-фашысцкіх злачынцаў і іх пасобнікаў, якія пакінулі свой крывавы сьлед на тэрыторыі раёна ў гады вайны:

Дзьмітрыеў – беларус, сын слуцкага пана, які зьбег пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Варшаву. Начальнік раёна Дзяржынска, даваў санкцыі на расстрэл яўрэяў і мірных грамадзян раёна, сам расстрэльваў і рабаваў жыхароў раёна і Дзяржынска. Брат Дзьмітрыева меў у Варшаве ювэлірны магазын. Дзьмітрыеў, пад выглядам выкупу яўрэяў з Менскага і Дзяржынскага гета, браў у іх хабар у асноўным золатам, іншымі каштоўнымі мэталямі і камянямі і адпраўляў гэтыя багацьці ў Варшаву. Быў высачаны нямецкай службай бясьпекі ў час пераправы чарговага багажу брату (высаджаны з самалёта) і арыштаваны.

Мiтман Бруна Франц – немец, 1901 г. нараджэньня, вёска Генерсдорф, акруга Люксембург (Сылезія), член нацысцкай партыі з 1940 г., былы ўладальнік гасьцініцы і рэстарана. Пасьля заканчэньня жандарскай школы, са спэцыяльнай жандарскай камандай прыбыў у Менск для аховы генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ, камісара Беларусі Кайзэра і брыгадэнфюрэра войск СС цэнтра. Вахмістар раённай жандармэрыі Менска. У складзе атрада карнікаў жандармэрыі, паліцыі і СД Бруна Мітман некалькі разоў удзельнічаў у зьнішчэньні мірных грамадзян у Дзяржынскім раёне. У траўні 1942 г. ён з двума жандарамі ўдзельнічаў у павешаньні 8 савецкіх грамадзян, у тым ліку і дзяцей, падвяргаў іх катаваньням, травіў сабакамі, потым расстрэльваў і вешаў.

Прыгаворам ваеннага трыбунала Менскай ваеннай акругі па справе аб злачынствах, зьдзейсьненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларускай ССР, якое слухалася на судовым працэсе 15-29 студзеня 1946 г., 30 студзеня 1946 г. ў 14 гадзін 20 мінут Б. Мітман павешаны на іпадроме Менска (цяпер вуліца Пуліхава) у прысутнасьці дзесяткаў тысяч жыхароў Менска, іншых гарадоў і вёсак Беларусі.

Імпулявічус – літовец, маёр, камандзір літоўскага паліцэйскага батальёна, па-зьверску зьнішчаў мірных грамадзян на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Ён і камандзір 11-га паліцэйскага батальёна Лехтхалер сумесна аб’ядноўваліся ў час распраў над мірнымі грамадзянамі ў Койданаве, Слуцку, іншых месцах. «Тактычнымі апэрацыямі» гэтых двух паліцэйскіх батальёнаў кіраваў прадстаўнік СД обэрштурмфюрэр СС Шлегель. Літоўскі паліцэйскі батальён маёра Iмпулявічуса расстрэльваў яўрэяў у Дзяржынску 21 кастрычніка 1941 г. Пасьля заканчэньня вайны Iмпулявічус жыў у ЗША (горад Філядэльфія) і, нягледзячы на патрабаваньнi савецкага ўрада (нота МЗС СССР ад 18 чэрвеня 1962 г.), амэрыканскія ўлады не выдалі яго, як ваеннага злачынцу.

Гецэвічус Антанас Станіслававіч – літовец, камандзір узвода паліцэйскага батальёна, у складзе якога актыўна праводзіў апэрацыі карнікаў супраць мірных жыхароў у Дзяржынску, Менску, Барысаве, Клецку, Слуцку. А. Гецэвічус кіраваў паліцэйскімі, якія непасрэдна праводзілі масавыя забойствы. Ён асабіста расстрэльваў жанчын, дзяцей, старых. Праваахоўныя органы СССР зарэгістравалі крымінальную «Справу № 10-2-024-87» на А.Г. Гецэвічуса, дзе сабраны дакумэнты і матэрыялы аб яго злачынствах, паказаньні сьведак.

У канцы 1986 г. прадстаўнікі міжнародных арганізацый займаліся пошукам здраднікаў, якія служылі гітлераўцам, накіравалі брытанскім уладам сьпіс, дзе названы імёны ваенных злачынцаў.

Больш за чатыры месяцы МЗС Вялікабрытаніі вывучала гэты дакумэнт. Затым яго кіраўнік Дуглас Хэрд выступіў з заявай: асобы, якія названы ў сьпісе, не будуць высланы ў СССР для суда над імі ні пры якіх абставінах, нават у выпадку ўстанаўленьня іх віны. Такую ж пазыцыю англійскія ўлады занялі і ў адносінах да А. Гецэвічуса, які ў той час жыў там.

«Абагуленыя сьведчаньні аб ахвярах нямецка-фашысцкіх злачынстваў па Дзяржынскаму раёну Менскай вобласьці» ад 6 лістапада 1944 г. гавораць, што на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны было зьнішчана 17 тысяч 606 чалавек. З іх – 1220 жанчын і 450 дзяцей. Вывезена ў нямецкае рабства 939 мужчын, 435 жанчын. Гэтыя дадзеныя падлічаны па 27 сьпісах, складзеных па сельскіх саветах Дзяржынскага раёна [10].


СКІРМАНТАВА, вёска, за 22 км ад Дзяржынска, 30 км ад Менска, 24 км ад чыгуначнай станцыі Койданава. Вядома з 1802 г. У пачатку ХХ ст. у Койданаўскай воласьці Менскага павета – вёска, 35 двароў, 145 жыхароў, маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў.

29 жніўня 1943 г. нямецка-фашысцкія захопнікі зьнішчылі вёску (38 дамоў) і загубілі 144 жыхары.

У пачатку траўня 1943 г. ў лясах каля вёскі Скірмантава быў створаны яўрэйскі сямейны партызанскі атрад (камандзір Ш. Зорын). Пазьней ён быў перайменаваны ў партызанскі атрад № 106 і ўвайшоў у партызанскую брыгаду імя І. В. Сталіна, потым у брыгаду імя В.П. Чкалава Баранавіцкага партызанскага злучэньня. Ён папаўняўся ўцекачамі з Менскага гета і іншых населеных пунктаў.

У канцы чэрвеня 1943 г. атрад перадыслацыраваўся ў Налібоцкую Пушчу. Знаходзячыся на новым месцы, партызаны па загаду камандаваньня Баранавіцкага злучэньня стварылі дывэрсійныя групы, якія дзейнічалі на чыгунцы.

У ноч на 6 чэрвеня 1944 г. падрыўнікі дывэрсійнай групы на чале з камандзірам роты партызанскага атрада № 106 М. Тамарліным паставілі міну на шашы Менск – Койданава, каля Нявеліцкага моста. На ёй узарвалася аўтамашына, што ішла з Менска. Загінулі двое акупантаў, трое былі паранены. Другая дывэрсійная група (старшы Ш. Хейфец) на шашы Менск – Койданава за 2 км ад Дзяржынска зьнішчыла 1 аўтамашыну і двух акупантаў. 15 чэрвеня 1944 г. партызаны атрада № 106 спалілі мост на дарозе Койданава-Волма.

Лясы на поўначы раёна сталі сховішчам і прыстанішчам для яўрэяў. З Менскага гета праз лясы яны дабіраліся да вёскі Вертнікі. Тут у іх быў невялікі адпачынак. Жыхары вёскі Вернікі, рызыкуючы сваім жыцьцём, прымалі яўрэяў, дапамагалі прадуктамі, клапаціліся пра начлег, арганізоўвалі ахову: сяляне самі дзяжурылі па чарзе, ахоўваючы вяскоўцаў і яўрэяў-начлежнікаў. Самастойныя спробы яўрэяў устанавіць сувязь з партызанамі не заўсёды мелі посьпех, а былі выпадкі, калі яны натыкаліся на вялікія танкавыя злучэньні нямецкага рэзэрвовага войска.

Адыход яўрэяў у лес з Менскага гета набыў стыхійны характар. Невялікія групы накіроўваліся ў лес, ведаючы толькі тое, што недзе ёсьць вёскі Старое Сяло, Лісаўшчына, Скірмантава, і калі дабярэшся туды, то будзеш у «партызанскай краіне». Былі нават «спэцыялісты», якія самі малявалі карты з прыблізнымі маршрутамі ў гэтыя вёскі. Забясьпечаныя такімі “картамі”, яўрэі нярэдка зьбіваліся з патрэбнага напрамку і траплялі ў лапы нямецкіх патрулёў. Каб папярэдзіць такія недарэчныя выпадкі, з атрада № 106 Ш. Зорына пасылаліся ўзброеныя партызаны, каб перахапіць уцекачоў. Гэта мера перасцярогі неўзабаве прынесла добры плён. За некалькі дзён каля 50 яўрэяў-уцекачоў, у тым ліку старыя і жанчыны з дзецьмі, пасьпяхова дабраліся да базы атрада Ш. Зорына. Калі група з 30 яўрэяў, якія ўцяклі з Менскага гета, прыбыла ў вёску Скірмантава, то яе раптоўна з усіх бакоў акружылі эсэсаўцы. Разам са 162 мясцовымі жыхарамі яўрэі былі сагнаны ў хлеў і зажыва спалены. Была спалена і вёска – 38 дамоў. Такая страшная трагедыя напаткала вёску 29 жніўня 1943 г. Загінулі 162 мірныя жыхары вёскі Скірмантава (са 170) і 30 яўрэяў. (Пра трагедыю вёскі Скірмантава расказала партызанская сувязная, жыхарка вёскі Скірмантава. Раіса Паўлаўна Куніцкая цудам выжыла – змагла ўцячы ў лес). Пасьля гэтай трагедыі, каб не падвяргаць мірнае насельніцтва небясьпецы, атрад № 106 перамясьціўся ў Налібоцкую Пушчу ў распараджэньне Івянецкага міжраённага цэнтра.

У вёсцы Скірмантава дыслацыраваўся партызанскі атрад імя С.М. Будзённага. У вёсках Скірмантава, Старое Сяло, Лісаўшчына мясьцілася партызанская брыгада імя В.П. Чкалава.

18-я партызанская брыгада імя М.В. Фрунзе ў сувязі з тым, што ў атрадах было шмат яўрэяў, якіх пераправілі з Менскага гета, перадыслацыравалася ва Уздзенскі раён і ў вёскі Александрава, Плоскае (Александроўскі лес). У хуткім часе брыгада была акружана нямецкімі карнікамі каля вёскі Мядзьвежына і прыняла бой. Выйшаўшы з акружэньня, партызанская брыгада дзейнічала на поўдні Менскай вобласьці.

Пасьля вайны вёска Скірмантава адноўлена. У 1956 г. на магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі пастаўлены абэліск. Каля Дома культуры ў цэнтры вёскі таксама пастаўлены абэліск на ўшанаваньне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Вёска увекавечана ў мэмарыяльным комплексе «Хатынь».

Каля вёскі знаходзіцца гара Дзяржынская (да 1958 г. – Сьвятая) – найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша Беларусі (345 м над узроўнем мора).

На базе атрадаў імя С.М. Будзённага, імя П.К. Панамарэнкі, вылучаных партызанскай брыгадай імя І.В. Сталіна ў сьнежні 1943 г., створана брыгада імя П.К. Панамарэнкі. Яна дзейнічала ў Дзяржынскім і Менскім раёнах Менскай вобласьці і Івянецкім раёне Баранавіцкай вобласьці. 6-7 ліпеня 1944 г. брыгада злучылася з часьцямі Чырвонай Арміі ў складзе шасьці партызанскіх атрадаў (імя С.М. Будзённага, імя П.К. Панамарэнкі, імя 25-годдзя БССР, імя С.М. Цімашэнкі, імя К.Я. Варашылава, імя А.М. Васілеўскага), агульнай колькасьцю 752 партызаны. Са сьнежня 1943 г. па ліпень 1944 г. камандзірам стаў С.Г. Ганзенка, камісарам Г.В. Будай, начальнікам штаба В.Н. Зыкаў. У верасьні 1943 г. атрад імя С.М. Будзённага разграміў апорны пункт у вёсцы Красная Горка, на чыгуначным вузьле ўчастка Фаніпаль – Койданава падарваў каля 180 рэек. У чэрвені 1944 г. партызаны брыгады імя П. К. Панамарэнкі падарвалі 480 рэек, спалілі варожыя эшалёны з ваеннай тэхнікай і прадуктамі, правялі шэраг пасьпяховых адкрытых i засадных баёў, у тым ліку ў вёсках Путчына і Глушынцы Дзяржынскага раёну. У ліпені 1944 г. перарэзалі шляхі адступленьня разьбітым нямецкім войскам у Налібоцкую Пушчу, узаемадзейнічалі з часьцямі 348-й стралковай дывізіі Чырвонай Арміі.

Шэраг безыменных яўрэйскіх магіл знаходзіцца на месцы дысьлякацыі 18-й партызанскай брыгады імя М.Ф. Фрунзе. Гэта брыгада была сфарміравана ў другой палове верасьня 1942 г. (камандзіры – Ф.І. Серабракоў, С.С. Ключко). У брыгаду ўваходзіў і партызанскі атрад імя А.В. Суворава (камандзір І.С. Кушнір), сфарміраваны на базе партызанскай групы І.С. Кушніра. У гэтым атрадзе пэўны час быў яўрэйскі лягер. Сюды на працягу некалькіх месяцаў накіроўвалі выратаваных з Менскага гета яўрэяў. Тут, у балоцістай мясцовасьці, яны жылі, аслабленыя і змораныя, паміралі. У раёне вёсак Валоўнікі, Путчына і іншых яны, у асноўным у безыменных магілах, і былі пахаваны.

Яўрэі пахаваны ў Дзяржынскім раёне ў брацкай магіле разам з мірнымі жыхарамі вёскі Скірмантава Путчынскага сельсавета, якія былі спалены немцамі 29 жніўня 1943 г., у той жа дзень карнікамі была спалена і вёска Скірмантава – 38 сялянскіх двароў.

Вёска Лісаўшчына была цэнтрам партызанскай зоны Дзяржынскага раёна. Вёскі Скірмантава, Старое Сяло, Лісаўшчына – месца дысьлякацыі партызанскай брыгады імя В.П. Чкалава; Скірмантава – месца знаходжаньня партызанскага атрада імя С.М. Будзённага (начальнік штаба – М.К. Верхаўцоў); у Валоўнiках знаходзілася штаб-кватэра партызанскага атрада імя М.В. Фрунзе. Вёскі Вертнікі, Навасады, Скірмантава Дзяржынскага раёна і вёска Гаішча Заслаўскага раёна былі базай прыбыўшых яўрэяў з Менскага гета. Дарэчы, вёску Скірмантава і яе жыхароў нямецка-фашысцкія карнікі спалілі з-за яўрэяў. Разам з мірнымі жыхарамі, было спалена больш за 30 яўрэяў. У вёсцы Гаішча знаходзіўся 106-ы партызанскі атрад брыгады імя В.П. Чкалава. Гэты атрад налічваў да 600 яўрэяў, якія былі перапраўлены з Менскага гета (камандзір Х. Фейгельман). У партызанскі атрад імя М.І. Кутузава ў 1942 г. перайшло з Менскага гета многа яўрэяў, што склала палову асабістага саставу партызан. Побач з вёскай Вертнікі ў Пягасаўскім лесе знаходзіўся партызанскі атрад імя А.Р. Пархоменкі, які складаўся ў асноўным з яўрэяў [11].


Сьведчаньні відавочцаў:


КУНІЦКАЯ Раіса Паўлаўна, сьведка тых падзей, жыхарка вёскі Скірмантава

Раніцай 29 ліпеня 1943 года карнікі быццам бы паехалі ў вёску Каўшова. Людзі пачалі выганяць кароў на пашу. Мне і Алёшу Міськевічу было даручана іх пасьвіць. Мы бачылі, як над вёскай у бок Каўшова паляцеў самалёт, дзесьці праз гадзіну ён вярнуўся, а ў Скірмантаве зьявіліся карнікі. Да нас пад’ехаў паліцай і загадаў гнаць кароў у вёску. Прыбегла мая мама і дапамагла іх прыгнаць за агароджу ля калгаснага кароўніка. Паліцаі паехалі ў вёску, а мы з Алёшам засталіся сьцерагчы статак. Немцы ўсім жыхарам загадалі зьбірацца на сход і ўзяць з сабой дакумэнты. Людзі ішлі сем’ямі. Усё пачалося гадзін у 9 – 10 раніцы. Каля хлявоў раздаліся стрэлы. Мы з Алёшам перабеглі ў жыта, што расло непадалёку. Яно было невысокае і нам прыйшлося ляжаць ніцма. Пачалі паліць хлявы. Немцы вельмі сварыліся і лаяліся па-руску. (Вёску на самой справе спалілі паліцаі. – А.В.) Мы пачулі аўтаматныя і кулямётныя чэргі. Людзі закрычалі, загаласілі. Загарэліся пабудовы, вецер разносіў палаючую салому, пачало дыміцца жыта. Наўкол стаяў чалавечы крык, нават не крык, а лямант і выцьцё. Яны доўга былі чуваць, пасьля ўсе сьціхла.

Мы прыўзьняліся, агледзеліся. Немцаў нідзе не было відаць. Тады я і Алёша папаўзьлі да вёскі, нам было вельмі страшна. Вёска дагарала. Мы забраліся ў яму, дзе зімой захоўвалі бульбу, i прасядзелі там да цемнаты. Алёшу было гадоў дзесяць, ён плакаў і прасіў есьці. Мы пачалі хадзіць па дварах, усюды былі аднолькавыя папялішчы. На адным агародзе знайшлі радыску. Хлеў і гумны дыміліся ўсю ноч. Раніцай мы пайшлі шукаць людзей. Па вуліцы блыталіся абгарэлыя курыцы і каты. Куры ад нас разьляталіся ва ўсе бакі, а каты ішлі сьледам. Мы падышлі да хлява. Там усё згарэла датла, засталіся толькі груды попелу. Падышлі да гумна. У нос ударыў удушлівы пах гарэлага мяса. Сярод галавешак ляжалі абгарэлыя чалавечыя трупы, наваленыя адзін на адзін. Мы спалохаліся і пабеглі. Каля могілак убачылі людзей. Гэта жыхары навакольных вёсак прыйшлі, каб даведацца аб лёсе сваіх родных і сваякоў.

САНЮК Л.С., партызанская сувязная, жыхарка вёскі Скірмантава

На блякаду партызан немцы кінулі некалькі адборных дывізій, былі паліцаі, уласаўцы. 28 ліпеня 1943 года карны атрад спыніўся каля вёскі Скірмантава і заначаваў за ваколіцай. Раніцай ён рушыў у бок вёскі Каўшова. Па дарозе яны сустрэлі некалькі яўрэяў. Іх схапілі, абшукалі, знайшлі сьвежы хлеб. Пры допыце яўрэі паведамілі, што ежу ім далі ў вёсцы Скірмантава, а яшчэ – што яе жыхары кормяць партызан і даюць ім вопратку. Даведаўшыся пра гэта, карнікі вярнуліся ў вёску Скірмантава. Людзей зганялі ў хлеў, два гумны і вялікую новую хату партызанскага сувязнога Навіцкага. Паліцаі на падводах паехалі па вёсцы зьбіраць сялянскі скарб, з хлявоў выганялі жывёлу. Усё нарабаванае пагрузілі ў абоз і накіраваліся у бок Дзяржынска, а гумны з людзьмі і хаты падпалілі. Тых, хто спрабаваў вырвацца з полымя, расстрэльвалі з аўтаматаў. Вёска гарэла дзень і ноч, а раніцай прыйшлі партызаны і сабраліся жыхары навакольных вёсак. Яны ўбачылі жудасную карціну – усё згарэла датла, а на папялішчы сярод пячных комінаў блукалі двое дзяцей.


БУДАЙ Георг Васільевіч, 1918 г. н., былы камісар партызанскай брыгады імя П.К. Панамарэнкі Баранавіцкага партызанскага злучэньня. Пасьля Вялікай Айчыннай вайны – на журналісцкай рабоце. Галоўны рэдактар часопіса «Коммунист Белоруссии». Аўтар кнігі «Свинцом и словом» (2-е выд., 1981). Памёр 22 лістапада 1988 г.

У ліпені 1943 г. гітлераўцы наладзілі карную экспэдыцыю супраць партызан, якія дыслацыраваліся ў Налібоцкай пушчы. Карнікі рухаліся з Менска, Заслаў’я і Дзяржынска. Прачэсвалі лясы ў трохкутніку чыгункі Маладзечна – Менск – Стоўбцы. Наш лягер разьмяшчаўся каля вёскі Скірмантава. Я папярэдзіў жыхароў вёскі аб карніках. Вёска апусьцела, людзі схаваліся ў лесе. Зьмянілі і мы сваё месцазнаходжаньне.

Карнікі знайшлі ў лесе жыхароў Скірмантава. «Мы ваюем з партызанамі, а не з насельніцтвам, – заявілі яны, – Ідзіце ўсе па дамах!». Людзі паверылі ім і вярнуліся ў родную вёску. У лесе засталася толькі сувязная партызанскага атрада імя С.М. Будзённага.

27 ліпеня (больш дакладна 29 ліпеня. – А.В.) у дзесяць гадзін раніцы карнікі сагналі ў калгасны хлеў усіх жыхароў Скірмантава, устанавілі кулямёты і, абліўшы хлеў бэнзінам, падпалілі яго. Жывымі былі спалены 162 чалавекі. Вёску гітлераўцы зраўнялі з зямлёй.


Скірмантаўскі краязнаўчы музэй.


Заснаваны ў вёсцы Скірмантава. Адкрыты ў будынку Скірмантаўскага СДК у жніўні 1984 г. Плошча экспазыцыі 98 м2, 360 экспанатаў асноўнага фонду. Экспануюцца шматлікія прадметы сялянскага побыту мінулых гадоў, знойдзеныя ў Скірмантаве і навакольных мясьцінах. Расказваецца пра гісторыю вёскі і яе навакольля, пра навышэйшы пункт Беларусі Дзяржынскую гару – месца актыўнага адпачынку – Якуцкія горы, пра падзеі Кастрычніка 1917 г., савецка-польскае пагранічча, трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і іншае. У экспазыцыі – партызанская зброя і рыштунак, архіўныя дакумэнты, копіі зводак Саўінфармбюро, здымкі франтавікоў-землякоў, падпольшчыкаў і партызан – жыхароў вёскі Скірмантава.

На макеце зафіксаваны той трагічны момант, калі вёска была спалена разам з мірнымі жыхарамі нямецка-фашысцкімі захопнікамі 29 ліпеня 1943 г.

Шматлікія дакумэнты і матэрыялы расказваюць пра цяжкія пасьляваенныя гады аднаўленьня народнай гаспадаркі, адукацыі, культуры, аховы здароўя, бібліятэчнай справы.


Дзяржынск – Налібоцкая пушча.


2 сакавіка 1942 г., пасьля трэцяга яўрэйскага пагрому (у Менскім гета ўсяго было 6 пагромаў – 7 і 20 лістапада 1941 г., 2, 31 сакавіка і 28 чэрвеня 1942 г. і 21 кастрычніка 1943 г.) вялікая група яўрэяў у марозны дзень пад канвоем была адпраўлена ў бок Дзяржынска і расстраляна (хто вытрымаў гэты страшны шлях і не замерз або памер па дарозе). Магчыма, гэты расстрэл адбыўся на тэрыторыі Путчынскага сельсавета.

2 сакавіка 1942 г. каля Койданава былі падрыхтаваны ямы: у чыгуначныя вагоны пасаджаны з Менскага гета, павезены на захад і расстраляны 3412 чалавек [12]. У той жа дзень адбыўся трэці пагром у Менскім гета. Да 10 гадзін, не знайшоўшы дастатковай колькасьці людзей для адпраўкі на расстрэл, немцы пастроілі дзяцей з дзіцячага дома і павялі на вуліцу Ратамскую 35, дзе кінулі ў яму. У хуткім часе ў раён Менскага гета прыехаў Генэральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ. Ён кідаў цукеркі дзецям, якіх жывымі засыпалі зямлёй. У той жа дзень карнікі расстралялі калёну людзей, якія вярталіся з работы. У гістарычнай літаратуры гэтыя падзеі ўвайшлі пад назваю «бойня 2 сакавіка» [13].

…Непралазныя лясы ў раёне вядомай ў свой час усяму сьвету пагранічнай станцыі Негарэлае – варотах у краіны Заходняй Эўропы і ЗША, якія пераходзяць у Налібоцкую пушчу, Вагінаўскі лес у раёне вёскі Старое Сяло, Пягасаўскі лес у навакольлі вёскі Вертнікі сталі месцамі сховішча яўрэяў, якія рознымі шляхамі дабіраліся сюды, ратуючыся ад немцаў. Сюды, у гэтыя глухія месцы, дастаўлялі яўрэяў з Менскага гета. Тут базіраваліся партызанскія брыгады імя П. К. Панамарэнкі і 18-я імя М.В. Фрунзе, дзе знайшлі прыстанішча і сховішча сотні яўрэяў і іх сем’і. Сюды прыбыў і з Менскага гета С.Г. Ганзенка.

Сямён Рыгоравіч Ганзенка нарадзіўся 28 сьнежня 1915 г. у сяле Енькі Харальскага сельсавета Палтаўскай вобласьці. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласьці. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце. Быў паранены і трапіў у палон. Спачатку сядзеў у канцлягеры для ваеннапалонных (у палон трапіў у званьні старшага лейтэнанта Чырвонай Арміі) па вуліцы Шырокай у Менску. Пазьней С.Р. Ганзенка з лягера як яўрэя перавялі ў Менскае гета, а з 23 красавіка 1942 г. ён – у партызанскім атрадзе імя С.М. Будзённага брыгады імя П.К. Панамарэнкі. Атрад імя С.М. Будзённага быў арганізаваны ў чэрвені 1942 г.

24 красавіка 1942 г. з Менска ў Заслаўскі раён прыбыла група камуністаў Н.Л. Фельдмана (пазьней камандзірам групы стаў К.А. Жарэбін). Тут яна папаўнялася жыхарамі Старасельскага сельсавета і зьбегшымі з нямецкага палону савецкімі ваеннаслужачымі. У канцы чэрвеня 1942 г. група аформілася ў партызанскі атрад. Да сьнежня 1942 г. ён дзейнічаў самастойна, затым – у складзе брыгады імя І.В. Сталіна. У канцы сьнежня 1943 г. быў разубуйнены і ператвораны ў кавалерыйскі. На дзень злучэньня з часьцямі Чырвонай Арміі налічваў 124 партызаны. Камандзірам гэтага атрада з чэрвеня 1942 па сьнежань 1943 г. быў Г.Р. Ганзенка, са сьнежня 1943 па чэрвень 1944 г. – С.П. Кокуш.


Сьведчаньні відавочцаў:


ШМЕЛЬКІН М. Х., вязень Менскага гета

Во время погромов [в Минском гетто] погибли бабушка, дедушка и тетя. В конце марта 1942 года я пришел в очередной раз в детский дом. Там никого не было. Мне сказал, что все дети погибли, были уничтожены гитлеровцами. Заботиться мне было не о ком. Соседи посоветовали идти на запад, где были хутора и можно было наняться на какую-нибудь работу. Я выбрался из Минска и пошел пешком через Койданово, Старинки и вышел к реке Сума. Здесь хуторянин Борщук взял меня пастухом. Пас коров, овец. Зимой играл на скрипке на деревенских свадьбах вместе с местными музыкантами. Хутор находился у деревни Морозовичи Рубежевичского сельсовета Ивенецкого района Барановичской области. 14 сентября 1944 года я вернулся в освобожденный Минск… Вскоре я встретился с родителями.


РАДАШКОЎСКАЯ (Смелькiнсон) Майя Аркадзьеўна, вязень Менскага гета.

В октябре 1943 г. было полностью уничтожено Минское гетто. Мне, девятилетнему ребенку, чудом удалось сбежать. Скиталась по пожарищам и кладбищу. Не хотелось подвергать опасности семью Бовт, старалась обходить их дом стороной. Но когда стало совсем худо, обратилась к ним за помощью.

В это трудное время активное участие в моем спасении принимал Иван Бовт. Прятал меня в яме на огороде 2 месяца, приносил еду. Затем помог выбраться из города. Провел через все посты окружным путем. Дальше я пошла одна от деревни к деревне. Шла несколько дней. Ночевала в лесу. Дошла до деревни Перхурово Койдановского района. Там мне предложили остаться, и каждая хозяйка держала меня по одному дню. Вернулась в Минск 16 июля 1944 г. и сразу пришла к семье Бовт. Они определили меня в детский дом № 4.

Кроме меня семья Бовт спасла Цоглиных Лизу и Милу.

(Паводле дадзеных пасольства дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь, 27 красавіка 1995 г. Боўт Іван і Боўт Кацярына сталі Праведнікамі Народаў сьвету).


Дакумэнт №6


Решение Дзержинского райисполкома об уточненных сведениях по уничтоженным немецко-фашистскими захватчиками населенным пунктам района

3 июня 1969 года Дзержинск

Рассмотрев данные, представленные исполкомами сельских Советов об уточненных населенных пунктах, полностью или частично уничтоженных немецко-фашистскими захватчиками во время Великой Отечественной войны, количество населения, угнанного в фашистское рабство, погибших на фронтах, в партизанских отрядах и подполье, исполком Дзержинского районного Совета депутатов трудящихся РЕШИЛ:

1. Данные, представленные исполкомами сельских Советов в соответствии с установленной формой, списков утвердить.

2. Считать, что на территории Дзержинского района в годы Великой Отечественной войны немецко-фашистскими захватчиками было уничтожено:

а) населенных пунктов полностью – 15,

в них дворов – 333, населения – 553 человека;

б) населенных пунктов частично – 78,

в них дворов – 327, населения – 413 человек;

в) угнано в фашистское рабство – 1115 человек;

г) возвратилось из фашистского рабства – 972 человека;

д) погибло на фронтах – 1847 человек;

е) погибло в партизанских отрядах – 349 человек.

Кроме того, по городу Дзержинску погибло населения – 2180 чел., угнано в фашистское рабство – 78 чел., погибло на фронте – 256 чел., погибло в партизанах – 140 чел. (Усяго: дадзеныя па раёне і па гораду Дзяржынску. – А.В.).

Председатель исполкома Дзержинского районного Совета депутатов трудящихся П. Гончаров

И.о. секретаря исполкома Дзержинского районного Совета депутатов трудящихся П. Смирнов [14].

Сярод 200 месцаў масавага зьнішчэньня і пахаваньняў яўрэяў на беларускай зямлі ў Дзяржынскім раёне іх 6. Дакумэнты і матэрыялы чакаюць сваіх дасьледвальнікаў.

***
1. Нюрнбергский процесс. Сборник материалов в 3-х тт. М., 1966, т.3. С. 310-311.
2. Архіў аўтара.
3. Судебный процесс по делу о злодеяниях, совершенных немецко-фашистскими захватчиками в Белорусской ССР (15 – 29 января 1946 года). Стенограмма. Мн., 1947. С. 129.
4. Трагедия евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации (1941 – 1944). Сб. Материалов и документов. Мн., 1995, с.88 – 90.
5. З фондаў Дзяржынскага гісторыка-краязнаўчага музэя.
6. Архіў аўтара.
7. З фондаў Дзяржынскага гісторыка-краязнаўчага музэя.
8. Там сама.
9. Там сам
10. Чрезвычайная комиссия по расследованию преступлений на территории Дзержинского района. ЦГАОР СССР. Ф. 7021. Оп. 87. Д. 5. Лл. 15-36, 37-66.
11. Смоляр г. Мстители гетто. М., 1947. С. 10, 25, 54-56, 70, 83-86, 91-92, 94-95.
12. Трагедия евреев Белоруссии в годы немецкой оккупации. 1941-1944. Мн., 1995. С. 88-90.
13. Смоляр Г.С. 54–55.
14. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 4683. Воп. 3. Спр. 162. Арк. 1021.

Бюллетень «Уроки Холокоста: история и современность», №1, 2008 г.
Фото: Avner, лицензия CC0 с сайта Викисклада.


Местечки Минской области

МинскБерезиноБобрБогушевичиБорисовВилейкаВишневоВоложинГородеяГородокГрескГрозовоДзержинскДолгиновоДукораДулебы ЗембинИвенецИльяКлецкКопыльКрасноеКривичиКрупки КуренецЛениноЛогойскЛошаЛюбаньМарьина ГоркаМолодечноМядельНалибокиНарочьНесвижНовый СверженьОбчугаПлещеницы Погост (Березинский р-н) Погост (Солигорский р-н)ПтичьПуховичи РаковРованичиРубежевичиРуденскСелибаСвирьСвислочьСлуцкСмиловичиСмолевичи СтаробинСтарые ДорогиСтолбцыТалькаТимковичиУздаУречьеУхвалы ХолопеничиЧервеньЧерневкаШацк

RSS-канал новостей сайта www.shtetle.comRSS-канал новостей сайта www.shtetle.com

© 2009–2020 Центр «Мое местечко»
Перепечатка разрешена ТОЛЬКО интернет изданиям, и ТОЛЬКО с активной ссылкой на сайт «Мое местечко»
Ждем Ваших писем: mishpoha@yandex.ru