Поиск по сайту

 RUS  |   ENG 

Ирина Байнова
«ЗВАНИЕ – ЧЕЛОВЕК»

Александр Литин
«ХОЛОКОСТ В ШКЛОВЕ»

Борис Гальперин
«МОИ УНИВЕРСИТЕТЫ»

Лев Бердников
«ЗАЩИТНИК СВОЕГО НАРОДА»

В. Артемьев
«СУДЬБА ЕВРЕЕВ ДЕРЕВНИ ОРДАТЬ ШКЛОВСКОГО РАЙОНА»

Лора Денисова
«МОИ ВОСПОМИНАНИЯ»

Виктор Мартинков
«ПИСЬМО В РЕДАКЦИЮ»

Виктор Мартинков
«СПАСЕННЫЙ МАЛЬЧИШКА»

Светлана Карнеева
«БЛАГОДАРНА ЗА СПАСЕНИЕ ЖИЗНИ»

Владимир Коган
«УЛИЧНЫЙ ПАГАНИНИ»

Аляксандр Грудзіна
«ІОШУА ЦЕЙТЛІН – АСВЕТНІК І МЕЦЭНАТ»

«ПИСЬМО, ПОЛУЧЕННОЕ В ШКЛОВЕ»

Аркадий Шульман
«ИХ СПАСАЛИ ВСЕЙ ДЕРЕВНЕЙ»

РОЗЫСК РОДСТВЕННИКОВ

Соломон Цетлин
«ИЗ ДНЕВНИКА»

Аляксандр Грудзіна
«Лёс яўрэйскага насельніцтва ў кантэксце гістарычнага, эканамічнага і культурна-рэлігійнага жыцця г. Шклова»

Соломон Цетлин
«ДЕТСТВО В ШКЛОВСКОМ ХЕДЕРЕ»

Лев Бердников
«МУДРЕЦ ИЗ ШКЛОВА»

Инна Кушнер
«БУДИЛИНЫ, ИЛИ ИСТОРИЯ ОДНОЙ ЕВРЕЙСКОЙ СЕМЬИ»


Аляксандр Грудзіна
(Шклоў)

ІОШУА ЦЕЙТЛІН – АСВЕТНІК І МЕЦЭНАТ

(да 270-годдзя з дня нараджэння)

Даследчыкі гісторыі Шклова неаднаразова апісвалі дзейнасць на прыканцы XVIII стагоддзя вядомага фаварыта расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ Сямёна Гаўрылавіча Зорыча. Між тым, гэты перыяд у гісторыі Шклова адзначаецца дзейнасцю яшчэ аднаго вядомага мецэната – Іошуа Цейтліна, зрабіўшага таксама не мала высілак у галіне асветы мясцовага краю. І калі дзейнасць Зорыча была магчыма дзякуючы былым сувязям з імператрыцай, то Цэйтлін, акрамя асабістых фінансавых магчымасяў, выкарыстоўваў своеасабліва сяброўскія адносіны са Святлейшым князям Рыгорам Пацёмкіным-Таўрычаскім.

Цейтлін паспрыяў таму, што Шклоў на мяжы XVIII-XIX стагоддзяў стаў выконваць ролю “яўрэйскай метраполіі” у Расійскай імперыі і адначасова становіцца цэнтрам па распаўсюджванню разнастайных ведаў і ідэй сярод яўрэйскай супольнасці.

Гістарычныя крыніцы паведамляюць, што яўрэйская абшчына Шклова паступова і вельмі хутка развівалася.

Яшчэ ў 1668 годзе сакратар аўстрыйскага амбасадара пры двары Пятра І Георг Корб адзначыў, што шклоўскія яўрэі – “багацейшае і ўплывовае саслоўе”. У 1727 годзе шклоўскія яўрэі ўжо склалі 20 працэнтаў гарадскога насельніцтва, пры гэтым яны выплачвалі амаль 60 працэнтаў гарадскога падатку. Ім належыла 78 драўляных і 7 мураваных дамоў, што было болей, чым у іншых шклоўскіх жыхароў [4].

Іошуа Цэйтлін нарадзіўся ў Шклове ў 1742 годзе. Працоўную дзейнасць пачаў гандляром. Вылучыўся як падрадчык і пастаўшчык фуражу і правіянту ў час турэцкай кампаніі. У яго склаліся сяброўска-партнёрскія адносіны з князям Пацёмкіным, якому Цейтлін дапамагаў у шматлікіх дзяржаўных справах. Разам яны будавалі гарады, забяспечвалі ўсім неабходным армію, упраўлялі дзейнасцю шматлікіх пацёмканскіх маёнткаў. Дзякуючы Пацёмкіну, Цейтлін, нават кіраваў манетным дваром у Крыму. Па сведках сучаснікаў, прадпрымальны шклоўскі яўрэй расхаджаваў разам з князем Пацёмкіным як брат и друг.

Выкарыстоўвая цесныя сувязі з уплывовым дзяржаўным саноўнікам, Цейтлін зрабіў захад спалучыць яўрэйскія мэты з імперскімі памкненнямі Расійскай імперыі. У сувязі з тым, што “Святлейшы князь” прагназаваў хуткае крушэнне Асманскай імперыі, сябры-калегі абмяркоўвалі магчымасць надаць гораду Іерусаліму новы статус, размясціўшы там яўрэйскае войска. Ідэя сапраўды пачала ажыццяўляцца ў мястэчку Крычаве, якое належыла асабіста Пацёмкіну. Тут, пад кіраўніцтвам нямецкага афіцэра, у 1786 годе пачаў стварацца Ізраільскі конны полк. Па ўскосных сведках, у Шклове таксама шла падрыхтоўка яўрэйскіх кавалерыстаў. Аднак гэта праца прыпынілася яшчэ пры жыцці Пацёмкіна. Між тым, мара стварэння яўрэйскай дзяржавы, якая лунала ў думках шклоўскага яўрэя яшчэ на прыканцы XVIII стагоддзя, сапраўды здзейснілася, як вядома, пасля Другой сусветнай вайны.

Пасля смерці князя Пацёмкіна, нажыўшы мільённую маёмасць і маючы тытул “надворного советника”, Іошуа Цейтлін у 1791 годзе пасяліўся ў сваім маёнтку Вусце, дзе стварыў своеасаблівую “хатнюю акадэмію”. Навуковы мэцэнат пабудаваў пры сваім двары малітоўны дом з дарагім начыннем, лабараторыю для хімічных доследаў, стварыў раслінны гербарый. Навуковую дзейнасць забяспечвала і багатая бібліятэка. Пад прытулкам Цэйтліна навукоўцы актыўна займаліся даследніцкай працай. Вось вытрымка з пісьма Мордехая Натанзона, зяця Іошуа Цейтліна, якое распавядае пра дзейнсць шклоўскіх асветнікаў у маёнтку Вусце:

«Я, семнадцати лет от роду, кормился тогда за столом у своего тестя, великого гаона рабби Йегошуа Цейтлина из Шклова (господина надворного советника фон Цайтлина), комментатора книги Сефер Мицвот Катан (Свод заповедей, составленный Исааком из Корбейля в 1277 году), жившего в то время в своем поместье и дворе Устье (между Чериковом и Кричевом, в Белоруссии)…

Поле ухода рава, господина и гаона учителя нашего р. Йегошуа Цейтлина на покой от великого множества дел по смерти его возлюбленного патрона, графа Потемкина Таврического, двор нашего гаона, с прекрасным видом, парками и садами, стал местом ограды и убежища для великих людей поколения в нашей стране. Гаон советник поселился, по обычаю великих министров, во дворце с многочисленными разнообразными залами, полного всякого блага, богатства и сокровищ, с хранилищами новых и старых ценнейших книг и рукописей тайного и явного учения, и с прекрасным большим бейт-мидрашом с древними свитками Торы на козьем пергаменте, привезенными из Турции, и дорогой священной утварью из серебря, золота и драгоценных каменьев. К нему собирались все, стремящиеся к Торе и к премудрости; всяк, кто был в горе и нужде, и всякий рав с вопросом о разрешении или запрете, или об имущественных законах, судящие и судимые, – все приходили к его воротам, и господин гаон всех принимал любезно и с радостным сердцем, выполнял их просьбы и разрешал их тяжбы [2].

Сярод даследчыкаў яўрэйскай гісторыі Шклова доўгі час дасканала адказаць на пытанне, дзе знаходзіўся маёнтак Цэйтліна, ніхто не адважваўся. Меркавалася, што маёнтак знаходзіўся недзе “каля Шклова”. Аднак, 18 жніўня 2010 года, даследчая група “Самбаціон” з міжвунівесітэцкага цэнтра Чэйза па развіццю іўдаікі (Масква, Санкт-Пецярбург, Іерусалім, Кіев) пад кіраўніцтвам аспіранта інстытута філасофіі імя Г. Скаварады Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Кацярыны Малахавай здейсніла навукова-даследчую вандроўку ў вёску Вусце Черыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, як магчымае месцца знаходжання былога маёнтка “Вусце” Цейтліна. У складзе вышэй згаданай групы давялося прысутнічаць і аўтару гэтых радкоў.

Вывучаючы гістарычныя крыніцы, даследаванні Черыкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, агляду наваколля вёскі Вусце і роспавядзі мясцовых жыхароў, удзельнікі групы з вялікай доляй верагоднасці вызначылі месца былога маёнтка Вусце, якое на мяжы XVIII–XIX стагоддзяў належыла яўрэйскаму мэцэнату са Шклова Іошуа Цэйтліну.

Пэўны час у былым маёнтку дзейнічаў дзіцячы дом для дзяцей-сірот. Пасля зачынення дзіцячай установы (60–70 гады XX стагоддзя) гаспадарка былога маёнтка прыйшла ў заняпад. У дзень наведвання тут знаходзіліся тры паўразбураныя драўляныя будынкі і асобныя дэталі мураваных падмуркаў [1,2,5].

Паралельна для выдавецкай дзейнасці ў 1783 годзе ў Шклове ствараецца друкарня, а ў пачатку XIX стагоддзя – яшчэ дзве. Усяго да 1835 года ў Шклове было выдадзена болей за 210 назваў кніг на яўрэйскай мове [4,6].

Надрукаваныя ў Шклове навуковыя працы ў далейшым набылі сусветную вядомасць. Піянер асветы таго часу – ураджэнец Шклова равін Барух бен Яакаў Шык, вядомы пад прозвішчам Шкловед (1744–1808), горача адстойваў неабходнасць свецкіх ведаў. З мэтаю асветы перакладаў на яўрэйскую мову кнігі па розных навуковых галінах. У 1777 годзе ён друкуе кнігу вядомага яўрэйскага навукоўца XIV стагоддзя Ісака Ізраэлі “Кіраўніцтва па астраноміі і геаметрыі”. Атрымаўшы акрамя равінскага дыплома дыплом урача, Шык склаў у папулярнай і агульнадаступнай форме грунтоўны лячэбнік па гігіене і папулярнай медыцыне, апублікаваны ў 1779 годзе.

Пад прытулкам Цэйтліна Мендэль Левін напісаў сваю галоўную працу, якая прынесла яму папулярнасць. У ёй ставілася мэта: папулярызаваць веды і асновы этыкі сярод шырокіх слаёў насельніцтва. Левін таксама працаваў над дапаможнікам, які садзейнічаў бы чалавеку ў яго рабоце над уласным характарам і ва ўмацаванні яго маральных прынцыпаў.

З акадэміяй Цэйтліна звязаны імёны вядомых навукоўцаў канца XVIII стагоддзя: равіна Біньяміна бен Шлома Залмана Рівеліса знаўца Талмуда, медыцыны і батанікі, равіна Нахума з Хаус, аўтара кнігі “Тосефет біккурым”, М. Сатановера, напісаўшага ў Шклове кнігу “Хеш бон ха-нефет” (Этыка), равіна Эліэзера з Слоніма.

Між тым, у другой палове XVIII стагоддзя паступова наступае крызіс традыцыйнага равінізму і пачынаецца барацьба паміж равінамі артадаксальнага іудаізму і ўзнікшай новай плынню – хасідзізмам. Як адзначыў адзін з даследчыкаў іудаізму С. Дубноў: “…адной з буйнейшых і найцікавейшых з’яў не толькі з гісторыі іудаізму, але і ў гісторыі рэлігійнай эвалюцыі ўвогуле” [7].

Кіраўніцтва яўрэйскай абшчыны Шклова адна з першых пачала актыўную барацьбу з хасідамі. У далейшым гэта мясцовая групоўка атрымала назву “Шклоўскія мудрацы”.

У 1771 годзе ў Шклове адбыўся дыспут з беларускім цадзікам (хасідскі выхавальнік, прапаведнік) раббі Авраамам із Каліска (1741–1810 гг.), пасля якога хасіды былі абвешчаны “ерэтыкамі”. Але на гэтым “Шклоўскія мудрацы” не спыніліся. Яны звярнуліся за падтрымкай да Віленскага Гаона, і дамагліся, што першы херэм (супрацьхасідскі дэкрэт) быў наложаны на хасідаў менавіта ў Шклове ў 1772 годзе. У гэтым жа годзе херэм быў абнародаваны ў Вільні і разасланы ў іншыя абшчыны з патрабаваннем аб выгнанні хасідаў [3, 4].

У 1781–1797 гадах пракацілася другая хваля супрацьстаяння. І зноў у Шклове ў 1786 годзе ад імя сходу равінаў быў выдадзены супрацьхасідскі зварот. Вытрымка з гэтага дакумента гучыць: “…Хасіды пакінулі сапраўднае яўрэйства і абвясцілі так званы храм для сябе, якому яны пакланяюцца найбольш бяздумным спосабам, выкарыстоўваючы рытуалы, не адпавядаючыя рэлігіі нашай Торы”.

Дакумент змяшчае 9 пунктаў патрабаванняў, якія кожная яўрэйская абшчына павінна была абавязкова выконваць [7].

Між тым, паступова багатыя шклоўскія купцы ад’язджаюць у Маскву і Санкт-Пецярбург. У 1808–1809 гадах большасць вучняў Віленскага Гаона са Шклова пад кіраўніцтвам раббі Менахема Мендла і раббі Ісраэля бен Шмуэля здзейснілі алію у Эрец-Ісраэль, дзе ў гарадах Цфаце і Іерусаліме заснавалі першыя абшчыны. Па звестках іерусалімскага экскурсавода Мірьям Бен-Давіда, да гэтага часу ў Іерусаліме існуе вуліца, якая носіць назву “Шклоўская”.

І галоўнае, у 1822 годзе ў сваім маёнтку Вусце, памірае галоўны фундатар яўрэйскай вучонасці Іошуа Цэйтлін. Шклоўская яўрэйскай абшчына пачынае затухаць і як вынік, Шклоў паступова страціў статус “Яўрэйскай метраполіі”.

Падагульняючы дадзеную працу, неабходна адзначыць, што лёс яўрэйскага насельніцтва горада Шклова патрабуе дальнейшых даследванняў і заслугоўвае большай увагі навукоўцаў і краязнаўцаў.

ЛІТАРАТУРА

1. Грудзіна А. Краязнаўчыя даследванні. Асабісты архіў.
2. Книга ШКЛОВ. Составлена с помощью Божией и человеческой, в поезде по дороге в святую общину Шклова и ко двору советника рабби Йегошуа фон Цейтлина, что в Устье, между Чериковым и Кричевом, в Белоруссии. Напечатана здесь, в святой общине Витебска на принтере.
3. Краткая еврейская энциклопедия. Том 9, кол. 671–695.
4. Краткая еврейская энциклопедия. Том 10, кол. 224 – 227.
5. Максименко В. Исторический интерьер Черикова и его окрестностей. – Красноярск, 2010.
6. Прамысловыя прадпрыемствы дарэвалюцыйнай Беларусі. – Мн., 1988. – с. 313.
7. Фридман А., Литин А. Могилёв – Шклов и кризис равинизма. // Мишпоха. – 2003, №13. – с. 33-35.

Пры падрыхтоўкі матэрыяла таксама выкарыстоўваліся наступныя крыніцы:

1. Потемкинские евреи. Sem40, Центральный Еврейский Ресурс, www.sem40.ru
2. Цейтлин, Иошуа. Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона, Россия, Санкт-Петербург, 1906 – 1913.
3. Агентство Еврейских Новостей, www.aen.ru


Местечки Могилевской области

МогилевАнтоновкаБацевичиБелыничиБелынковичиБобруйскБыховВерещаки ГлускГоловчинГорки ГорыГродзянкаДарагановоДашковка Дрибин ЖиличиЗавережьеКировскКлимовичиКличев КоноховкаКостюковичиКраснопольеКричевКруглоеКруча Ленино ЛюбоничиМартиновкаМилославичиМолятичиМстиславльНапрасновкаОсиповичи РодняРудковщина РясноСамотевичи СапежинкаСвислочьСелецСлавгородСтаросельеСухариХотимск ЧаусыЧериковЧерневкаШамовоШепелевичиШкловЭсьмоныЯсень

RSS-канал новостей сайта www.shtetle.comRSS-канал новостей сайта www.shtetle.com

© 2009–2020 Центр «Мое местечко»
Перепечатка разрешена ТОЛЬКО интернет изданиям, и ТОЛЬКО с активной ссылкой на сайт «Мое местечко»
Ждем Ваших писем: mishpoha@yandex.ru