Поиск по сайту

 RUS  |   ENG 

Илья Разумовский
«ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНАЯ ЦЕННОСТЬ»

А. Астаповіч, А. Вантух
«ЭСКІЗНЫ ПРАЕКТ РЭСТАЎРАЦЫІ І АДНАЎЛЕННЯ БУДЫНКУ БЫЛОЙ СІНАГОГІ»

РОЗЫСК РОДСТВЕННИКОВ

Аркадий Шульман
«ПЕРЕЛЬМАНЫ ИЗ ЛУЖКОВ»

Лужки в «Российской еврейской энциклопедии»


ЭСКІЗНЫ ПРАЕКТ РЭСТАЎРАЦЫІ І АДНАЎЛЕННЯ БУДЫНКУ БЫЛОЙ СІНАГОГІ

в. Лужкі, Шаркаўшчынскі р-н, Віцебская вобласць.
Уласнік – Лужэцкі сельскі савет Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.
Сладаецца з будынку сінагогі і руінаў будынку міквы.
Ансамбль сінагагальнага двара друг. пал. ХІХ ст.

Сінагога – аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак на схіле высокай надпоплаўнай тэрасы правага берага ракі Мнюта. Падмурак выкладзены з бутавага камяню, з боку вуліцы на ўзроўні гарызонта зямлі, высокі з боку тэрасы. Сцены часткова выкладзены з бутавага камяню, часткова з цэглы. Аконныя праёмы арачнай формы па усім перыметры будынка, на галоўным фасадзе размешчаны папарна. Два дзвярных праёма, адзін ў сцяне задняга фасаду, другі ў бакавай сцяне, з боку берага. Канструкцыя і пакрыццё даху адсутнічае. У інтэр'еры захаваліся франменты тынку з рэшткамі насцённых роспісаў.

Руіны міквы – прамавугольны ў плане будынак з бутавага камяню. Размешчаны ў поплпве, на правым беразе ракі Мнюта, у некалькіх метрах ад кромкі вады. Выкладзеныя з бутавага камяню, фрагментарна захавалася муроўка з цэглы. У сценах захаваліся парэшткі аконных і дзвярнога праёмаў, вокны арыентаваны на раку, дзвярны праём знаходзіцца ў створы бакавога выхада сінагогі. З інтэр'ернага боку захавалася тынкоўка.

Пры сінагозе ў ХІХ – 30-х гг. ХХ ст. дзейнічаў хедэр – пачатковая школа па вывучэнню Торы і Талмуда, у якой першасную рэлігійную адукацыю атрымаў Эліэзэр Бэн-Іегуда.

Эліэзэр Бэн-Іегуда (сапраўднае імя Лэйзэр Іцхак Перэльман) – бацька сучаснага іўрыту, заснавальнік гебраізму, узаснавальнік першага перыядычнага выдання на іўрыце, першага камітэту мовы іўрыт, акадэміі іўрыту, першага слоўніка мовы іўрыт.

Нарадзіўся ў 1859 г. у мястэчку Лужкі Дзісенскага павету Віленскай губерні. Да 13 год жыў і вычыўся ў Лужках, затым вучыўся ў Полацкай ешыве, адкуль паступіў у Дынабургскае рэальнае вычылішча, а з 1878 г. вывучаў медыцыну ў Парыжы.

З 1881 г. жыў у Палестыне, дзе ўсю сваю дзейнасць накіраваў на адраджэнне іўрыту, як свецкай паўсядзённай мовы. Вяршыняй жыццёвай працы з'явілася абвешчанне іўрыту адным з трох афіцыйных моваў Палестыны ў 1922 г.

Па звестках інфарматараў, старажылаў Лужак, сінагога перастала дзейнічаць, як культавы будынак з ліпеня 1941 г., калі ў мястэчку было ўтворана гета. Гета знаходзілася ў суседнім квартале, на ўсход праз вуліцу ад сінагогі. Было ліквідавана ўлетку 1942 г. Пасля вайны будынак сінагогі прыстасаваны пад газавую краму. Крама зачынена ў пач. 70-х гг. ХХ ст., пасля чаго будынак пачынае занепадаць.

Будынак міквы выкарыстоўваўся, як для рытуальных амавенняў, так і выконваў функцыю грамадскай местачковай лазні, дзеля чаго быў падзелены на дзве палавіны. Зруйнавана ў час Другой сусветнай вайны.

Архітэктурны ансамбль сінагагальгага двара былога мястэчка, сучаснай вёскі, Лужкі – яскравы тыповы прыклад комплексу іўдзейскіх культавых будынкаў перыяду 19 ст., матэрыяльны помнік яўрэйскай культуры на Беларусі, звязаны з носьбітам ідэі, якая аказала ўплыў на ход развіцця яўрэйскай культуры, а далей і яўрэйскай нацыянальнай дзяржавы, што ў сваю чаргу закранула ход гістарычных падзей у свеце ў найноўшы перыяд.

19.11.2009 г. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала прапанову па наданню статуса нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ансамблю сінагагальнага двара ансамблю сінагагальнага двара ў складзе руін сінагогі і міквы.

17.03.2010 г. рашэннем Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ансамблю сінагагальнага двара ансамблю сінагагальнага двара ў складзе руін сінагогі і міквы нададзены статус нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а адпаведна Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.09.2010 № 1351 ансамбль унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Эскізны праект распрацаваны ў якасці інвестыцыйнай прапановы па рэстаўрацыі і аднаўленню руінаў будынку былой сінагогі з прыстасаваннем пад музейна-культурны цэнтр імя Эліазара Бэн-Егуды.

А.У. Астаповіч
Старшыня Грамадскае аб'яднанне "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры"
А.С. Вантух
Кіраўнік архітэктурнай секцыі ГА БДТАПГК


Местечки Витебской области

Витебск• Альбрехтово• Бабиновичи• Бабыничи• Баево• Барань• Бегомль• Бешенковичи• Богушевск• Борковичи• Боровуха• Бочейково• Браслав• Бычиха• Верхнедвинск• Ветрино• Видзы• Волколата• Волынцы• Вороничи• Воропаево• Глубокое• Гомель• Городок• Дисна• Добромысли• Докшицы• Дрисвяты• Друя• Дубровно• Дуниловичи• Езерище• Жары• Зябки• Камаи• Камень• Колышки• Копысь• Коханово• Краснолуки• Краснополье• Кубличи• Лепель• Лиозно• Лужки• Лукомль• Лынтупы• Любавичи• Ляды• Миоры• Оболь• Обольцы• Орша• Освея• Осинторф• Островно• Парафьяново• Плисса• Подсвилье• Полоцк• Прозороки• Росица• Россоны• Сенно• Сиротино• Славени• Славное• Слобода• Смольяны• Сокорово• Сураж• Толочин• Труды• Улла• Ушачи• Цураки• Чашники• Черея• Шарковщина• Шумилино• Юховичи• Яновичи

RSS-канал новостей сайта www.shtetle.comRSS-канал новостей сайта www.shtetle.com

© 2009–2020 Центр «Мое местечко»
Перепечатка разрешена ТОЛЬКО интернет изданиям, и ТОЛЬКО с активной ссылкой на сайт «Мое местечко»
Ждем Ваших писем: mishpoha@yandex.ru