Поиск по сайту

 RUS  |   ENG 

«РАССКАЗЫВАЮТ СВИДЕТЕЛИ ТРАГЕДИИ…»

Марат Горевой
«В БРАСЛАВСКОМ РАЙОНЕ НАЙДЕНО РАНЕЕ НЕИЗВЕСТНОЕ ЗАХОРОНЕНИЕ ЖЕРТВ ХОЛОКОСТА»

Ганна Базарэвіч
«ЯЎРЭЕI Ў БРАСЛАВЕ»

Ганна Базарэвіч
«ГАБРЭЙСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ БРАСЛАВА Ў МІЖВАЕННЫ ЧАС»

Кэрэн Вольман
«АТЛАНТИДА ПО-ЕВРЕЙСКИ ИЛИ СЛОВО О ЕВРЕЯХ БРАСЛАВА»

РОЗЫСК РОДСТВЕННИКОВ

Аркадий Шульман
«В КРАЮ ГОЛУБЫХ ОЗЕР»

Аркадий Шульман
«В КРАЮ ГОЛУБЫХ ОЗЕР» (Из книги «Следы на земле». Серия «Мое местечко».)

Браслав в «Российской еврейской энциклопедии»


Ганна Базарэвіч

ЯЎРЭЕI Ў БРАСЛАВЕ

Уступ

Гісторыю краіны робіць народ, які яе насяляе. Шмат стагоддзяў на беларускіх землях побач з беларусамі жылі прадстаўнікі розных этнічных супольнасцей і нацый. Землі Вялікай Літвы і Польшы сталі прытулкам для татар, цыганоў, яўрэяў, якія ў сваю чаргу паўплывалі на развіццё грамадства ў розных галінах дзяржаўных утварэнняў.

Такім чынам, яўрэйская супольнасць на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай адыграла вялікую ролю ў станаўленні і далейшым развіцці напачатку маланаселеных гарадоў і мястэчак, паспрыяла развіццю гандля і рамесніцтва, аказала вялікі ўплыў на развіццё гарадской і местачковай культуры, стварыла спецыфічную сераду для адукацыі моладзі, надала непаўторныя рысы культавай архітэктуры.

Як паведамляе «Беларуская энцыклапедыя», яўрэі на тэрыторыі Беларусі вядомы з канца XIV ст.. дакладнай даты невядома, але пад 1388 годам зафіксавана грамата князя Вітаўта для яўрэйскіх прадстаўнікоў супольнасці. На той час яўрэі ВкЛ былі непасрэдна падпарадкаваны вялікаму князю, мелі свой суд, права займацца вольным гандлем, аднолькавыя пошліны і права безперашкодных крэдытных аперацый.

Першыя абшчыны на Беларусі існавалі ў Брэсце і Гародні. Яны займаліся розным промыслам, рамёствамі,земляробствам і гандлем. Мелі свае дамы і «пляцы» – зямельныя надзелы, «бажніцу» – сінагогу [5].

На Браслаўшчыне першыя звесткі пра яўрэеў адносяцца да XVI ст. У інвентары Браслава 1554 года ўзгадваюцца яўрэйскія прозвішчы [8].

У розныя часы колькасць яўрэйскага насельніцтва адрознівалася, што было звязана унутра – і знешнепалітычнымі працэсамі дзяржаўных утварэнняў. Стан яўрэйства ў часы Расійскай Імперыі быў абумоўлены асаблівымі прававымі актамі. Так загадам ад 19 снежня 1844 года былі скасаваны кагалы, а яўрэі ў гарадах і паветах былі падпарадкаваны агульнаму ураду.

Супярэчлівым быў час, калі паводле Рыжскага дагавору Браслаўшчына апынулася ў складзе Польскай дзяржавы. Безумоўна існавала нацыянальная праблема. Права беларусаў і іншых нацыянальных груп Заходняй Беларусі на свабоднае нацыянальнае, культурнае развіццё польскімі ўладамі не гарантавалася. Але не гледзячы на гэта, яўрэі захоўвалі цэласнасць сваёй супольнасці да самай Катастрофы. Найчасцей у падручніках, энцыклапедыях і даведніках, дзе вядзецца размова аб грамадскім і палітычным жыцці на тэрыторыі Заходняй Беларусі мы знаходзім звесткі аб Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), Таварыстве Беларускай школы (ТБШ), Беларускай Хрыстыянскай Дэмакратыі (БХД) і інш. Але дзіўна, што не гаворыцца аб рэгіёнах, дзе пераважная большасць насельніцтва былі яўрэямі, якія мелі уласны погляд і, непазбежна, уласныя партыі і арганізацыі.

Міжваенны Браслаў

Найбольш падрабязным апісаннем жыцця яўрэйскага насельніцтва Браслава ў міжваенны час, а таксамы ў гады ІІ-й Сусветнай вайны, з'яўляецца праца «Мой парушаны дом» («Мрак и запустение»), кароткі пераклад з мовы ідыш «Кнігі Памяці» Бокман-Банда Х.Л. Праца утрымлівае нарысы аб грамадскім, культурным,эканамічным жыцці браслаўскіх яўрэяў. У пачатку1920–х гадоў мястэчка было абмежавана амаль адной вуліцай, якая цягнулася з усходу на захад, спачатку паміж двумя азёрамі, а пасля – паміж Замкавай гарой і возерам Дрывяты. Дамы, адбудаваныя з тоўстых бярвеняў, ад старасці «паўрасталі» ў зямлю, побач узволідзіся новыя – на каменных падмурках і крытыя жалезам.

Паміж шчыльнай забудовы распалагаліся крамы, якія гандлявалі рознымі таварамі. Там жа стаялі каталіцкі касцёл і праваслаўная царква, надалёка ад каторых знаходзіўся сінагогігальны двор з трыма сінагогамі: «старая»(4), «новая»(5) і сінагога «хасідаў»(3). У Браславе была яшчэ адна сінагога Санды Міньян (пясчаная сінагога) месцілася каля Замкавай Гары разам з іўрытскай школай «Явнэ» (6).

Равін Аба Загор'е.
Равін Аба Загор'е.
Равін Гірш Волін.
Равін Гірш Волін.

Мемуарыст, былы браслаўчанін, Ян Кленовіч піша: «У прыватнасці, адрозненні паміж хасідзізам (новачэсны, ліберальны аддзел яўрэйскай рэлігіі) і Мітнагдым (апанентамі – Б.Г.) (старадаўняя – нязменная праз вякі рэлігія) даходзіла да непаразуменняў, а нават і вострых сутычак. Мужчыны з бародамі і пэйсамі, якія носяць доўгія чорныя капелюшы і халаты – гэта хасіды, якія з'явіліся ў XVIII стагодззі. Хасідызм – радыкальная і папулярная рэлігія станавілася пагрозай для традыцыйнага іудадізма. Часта выконвалася, створаная хасідамі клезмерская музыка, яны танчылі, а нават, пелі ў сінагогах, што выклікала незадавальненне ў праведнікаў традыцыйнага іудаізма. Равіны ў хасідаў называліся “рэбе”…»[пер. з польск. – Б.Г.][2].

Мястэчка мела двух равінаў, якія служылі людзям з вялікай адданасцю. Гэта равін Гірш Волін, які нарадзіўся ў Браславе ў 1876 годзе, скончыў ёшывы ў Валожыне і Коўне, быў выключным прапаведнік, выконваў ролю кантара падчас святаў і служыў у Браславе з 1920 года, а з верасня 1939 г. эміграваў разам з сям'ёй ў Літву, дзе быў равінам у Кулдзіге.

Другі равін Аба Загор'е быў рэлігійным лідэрам хасідскай абшчыны. Па успамінах ён меў засмучоны і вельмі адкрыты погляд, здавалася такое уражанне, быццам рэбе дзівіцца на слова Б-жае.

Яўрэі – камандзіры пажарнай дружыны.
Яўрэі – камандзіры пажарнай дружыны.

Побач з сінагогігальным дваром стаяў вялікі будынак пажарнай аховы, якая амаль уся складалася з яўрэеў: мужчын сярэдняга ўзроста, з добрай фізічнай падрыхтоўкай. Пры пажарнай камандзе быў і духавы аркестр. У дні дзяржаўных святаў і іншых урачыстасцей музыкі шпацыравалі па галоўнай вуліцы ў мундзірах, з начышчанымі да блеску меднымі трубамі. «…Рахміль Мілюцін са сваім вялікім басам-кантрабасам, побач з ім, з цяжкасцю паспявая ў ногу, нізкарослы і барадаты меламед (настаўнік) Эйзер Эйдэльсан са сваім трамбонам-барытонам, Марон і Левін са сваімі інструметамі. Дырыжыраваў аркестрам кепельмейстар Тамашэўскі, а ўперад усіх крочыў камандзір каманды Беніш Мілюцін» [2].

У памяжканні пажарнай аховы быў таксама зал, у якім адбываліся публічныя сходы, прадстаўленні аматарскага тэатра, які дзейнічаў пры народнай яўрэйскай школе «Фолкшул»(7).

Месцам спаткання і адпачынку для яўрэеў у Браславе быў сінагогігальны двор. Тут сустракалася летнімі вчарамі моладзь і адзначаліся розныя святы. Асабліва шумна было на Пурым: дзеці «узброіўшыся» рознымі хлапушкамі імкнуліся заглушыць імя Амана, калі гучала яго імя пры чытанні рэлігійных кніг [9].

Равін Аба Загор'е.
Драматычная суполка. 1937 г.
Стаяць: Даніэль Карасін, Перка Хармац,
Мар'янка Райхіль, Гірша Цэпелевіч.
Сядзяць: Сымон Відэрэвіч, Шайка Дэйч.
Арон Шнэер.
Арон Шнэер.

Весела і ўрачыста праходзіў абрад вянчання. На пляцоўке, у цэнтры двара. Была усталявана «хупа». Стары і малы са ўсяго мястэчка збягаліся сюды. Пад гукі традыцыйнага марша «добрідзень», першага прыводзілі жаніха, а пасля, у суправаджэнні маці, родных і сябровак, прыбывала нявеста, якая разам са світай рабілі сем кругоў вакол жаніха пад «хупой». У окнах хат, міма якіх праходзілі маладыя, запальвалі зальнічкі, а вуліца была пасыпана свежым залатым пяском. Аркестр граў традыцыйную мелодыю, вальс «добрідзень» і праводзіў маладую пару, якая кідала манеткі ў вёдры з вадой. Пасля ўсе адпраўляліся на вясельны пір [9].

Цэнтральная вуліца Пілсудскага працягнулася на захад – да млына, які належыў млынару Быку (15). Побач быў электрагенератар, які забяспечваў мястэчка электрычнасцю. Вуліца цягнулась спачатку паміж двума азёрамі, а пасля паміж Замкавай гарой і возерам Дрывяты, у якім лавілі рыбу круглы год. Возера належыла Арону Шнэеру і пад яго наглядам адбывалася рыбалоўства, для для мясцовага ўжытку і транспарціроўкі ў іншыя гарады, пераважна ў Вільню на кансервовы завод «Балтыка» [2].

Бакавая вуліца цягнулася праз мястэчка з поўдня на поўнач і праважала да рынка, які зваўся «хлебны» (31). Гэта было вельмі важнае месца, дзе па серадам і пятніцам сяляне прывозілі сваю прадукцыю:бульбу, сена, авёс,свіней і перапрадавалі пераважна яўрэйскім купцам. Потым шлі да крам і куплялі прамысловыя тавары.

Супрацоўнікі друкарні «Магата».
Супрацоўнікі друкарні «Магата».

Некаторыя жыхары прымежавых з Латвіяй вёсак займаліся кантрабандай, у прыватнасці цукра, дзе можна было прадаць па большай цане, чым скупалі польскія прадпрымальнікі.

Насупроць рынка знаходзілася пошта, а далей на захад друкарня братоў Магатаў, якая была закладзена ў 1930-я гг., дзе таксама працавала яўрэйская моладзь і выпускала мясцовы штодзённік (19).

Ва ўсходняй частке месца быў другі рынак, які называўся «Конскі», дзе прадаваліся коні, каровы, свіні і авечкі (30) [11].Вельмі шмат браслаўскіх яўрэеў зарабляла на жыццё скупкай сельскагаспадарчых прадуктаў і высыланнем іх у Вільню. Шмат крамаў, акрамя кааператыву «Рольнік» было ў іх руках, амаль увесь час гандль у мястэчку вялі яўрэі. Сярод іх былі рамеснікі, краўцы, шаўцы, гарбары, гадзіннікавыя майстры, сталяры, слесары, бляхары (дашнікі), вазніцы і пекары .

Некалькі яўрэеў зарабляла на жыццё экспартам тавараў. Бліжэйшым вялікім месцам была Вільня, якая была аддалена на 180 км. Пры перавозе карысталіся каляёвым транспартам. Узімку на санях вазілі рыбу, мяса, дробязь, яйкі, лён, скуры і інш. Адтуль прывозілі абутак, тканіны, соль, розныя віды алея і абсталяванне. Займаліся гэтым Мілюцін з Белакам. Скупка і вываз збожжа, агародніны, ягад і грыбоў таксама давалі дадатковую магчымасць заробку. Але ж эканамічнае становішча большасці яўрэйскіх сямей было не зайздраснае. Гадаванне каровы ці казы, кур – былі значным дадаткам у выжыванні сям'і.

У спісе гандлёвых і прамысловых прадпрыемстваў пазначана 53 прозвішча яўрэяў-уладальнікаў і іх гандлёвых кропак, якія знаходзіліся перважна па вул. Пілсудскага (суч. Ленінская) і 3 траўня (суч. Савецкая), мелі ІІІ катэгорыю.

У цэлым эканамічны стан яўрэейскага насельніцтва быў цяжкі. На дзяржаўныя пасады яўрэеў не прымалі. Значную дапамогу аказвала безпрацэнтная пазыковая каса узаемапомачы Гмілут Хесэд. Невялікія займы выратоўвалі людзей ад голада. Дзейнічала добраахвотнае благачыннае аб'яднанне дапамогі хворым «Бікур Холім». Бікур Холім – традыцыя, звязаная з наведваннем хворых, бярэ карані яшчэ ў Торы, дзе апісаны эпізод у якім Б-г наведвае Абрама пасля абразання [12].

Удзельнікі дабрачыннай арганізацыі «Бікур Холім».
Удзельнікі дабрачыннай арганізацыі «Бікур Холім»
(у цэнтры адвкат Сымон Гелішкоўскі).
Сымон Гелішкоўскі.
Сымон Гелішкоўскі.

З цягам часу ствараліся суполкі з двух-трох чалавек, якія аказвалі пасільную дапамогу тым, каму яна была патрэбна. Дапамога беднай нявесце без пасага, альбо забяспячэнне вясельнага піру напоямі. Дзейнічаў фонд Маод Хіцім, які забяспечваў бедных усім патрэбным да Пасхі. Мецэнатам быў таксама дырэктар яўрэйскага Банка (20) Леві-Іцхак Вайнштэйн, які дапамагаў дзецям з бедных сямей атрымаць далейшую адукацыю ў Вільні. Вялікую падтрымку аказвалі Барух Фішэр і Арон Шнэер, які кожную пятніцу раздаваў астаткі рыбы бедным яўрэям, каб дастойна правесці Шабат. Таксама ён быў арганізатарам іўрытскай школы "Явнэ»(6), якая адчынілася у пачатку 30-х гадоў.

Борух Фішэр.
Борух Фішэр.

Адным з вядомых настаўнікаў гэтай школы быў Рафаэль Якаў Муніц – вучоны і сіяніст, які ўжо у пачатку 20-х гг. арганізоўваў моладзь для вывучэння мовы іурыт, Бібліі і рыхтаваў іх да рэпатрыяцыі. Ён выхоўваў моладзь, раіў набываць працоўныя спецыяльнасці, навыкі працы ў сельскай гаспадарке, каб быць карыснымі будаўнікамі новага грамадства ў Эрец-Ісраэле. Шмат хто з гэтай моладзі пасля эмігрыравалі у адарчай камуны, кібуца Рамат-Гаховеш (Рамат ха-Ховеш), а пазней заснаПалестыну. Сярод іх сын равіна – Моше Волін, які стаў членам сельскагаспвальнікам тэатра Лі-Ла-Ло [9].

Сіяністычныя арганізацыі

«Яўрэйская энцыклапедыя», якая выходзіла у пачатку ХХ ст., вызначала сіянізм як «арганізаваны яўрэйскі рух, які меў за мэту эканамічнае і культурнае адраджэнне яўрэйскай народнасці ў Палестыне». У 1920-я гг. у Браславе пачалі ўзнікаць палітычныя партыі, з'явіўся сіяністычны рух і арганізацыі : «Гехалуц», «Агульныя сіяністы», «Поалей Ціон». Частка членаў «Гехалуц» эмігрырывалі ў тамчасную Палестыну. У сваіх праграмах і ўставах сіяністычныя арганізацыі патрабавалі культурна-нацыянальную аўтаномію, падтрымлівалі стварэнне ачага ў Палестыне і падрыхтоўку эміграцыі ў гэтую краіну, затвярджалі значэнне іудаізма і іурыта, як нацыянальнага веравызнання і мовы яўрэйскага народа.

Магчыма, некаторыя аддзяленні гэтых партый і арганізацый з'явіліся ў Браславе яшчэ ў часы імперыі. Так, напрыклад, першыя групы «Поалей Ціон»(працоўныя Сіона) пачалі ўзнікаць у Расіі на рубяжы ХІХ-ХХ стст. Бліжэйшым да Браслава ачагом «поалей-цыяністаў» быў Двінск, дзе першая група з'явілася ўжо ў 1900 годзе [7]. Сацыялізм дэкларырываўся, як аснова руху. У прыватнасці, яны лічылі адной са сваіх галоўных мэт сварэнне груп самааховы супраць пагромаў. Антысіміцкія настроі, спробы грабяжа і пагромаў у Браславе мелі месца і у час Першай сусветнай вайны, але яўрэі горада арганізавалі дзейсную ахову і супроцьстаялі грабіцелям. Ва ўспамінах знаходзім : «У апошнія месяцы вайны, скарыстаўшыся безуладдзем, група марадзёраў вырашыла напасць на яўрэеў і ўчыніць пагром. Даведаўшыся пра гэта, член групы самааховы Шмуэль Мілюцін, верхам на кані, трымаючы ў адной руцэ наган, а ў другой шаблю, уварваўся ва двор гміны, дзе сабраліся паромшчыкі і разагнаў іх. У гэтай акцыі загінуў малады хлопец Ерахміль-Мендэль Меірсон…» [9].

У Браславе дзейнічалі таксама правыя рэвізіяністычныя арганізацыі, як «Бейтар» і «Брыт Гахаял» альбо «Брыт а-Хаяль» («Воінскі Саюз»), якія узначальвалі адвакат Сымон Гелішкоўскі і Зусман Любовіч. «Бейтар» ці інакш «Саюз Трумпельдора» узнік ў 1923 годзе, як ваенезіраваная арганізацыя з мэтай падрыхтоўкі байцоў у Эрец-Ісраэле і абароны ад пагромшчыкаў.У 1926 годзе «Бейтар» увайшоў у сусветную арганізацыю сіяністаў-рэвізіяністаў, якой кіраваў Уладзімір Жабацінскі, які разам са сваімі паплечнікамі лічыў, што дамагчыся стварэння яўрэйскай дзяражавы можна толькі пры дапамозе ўзброенай барацьбы [12].

У 1936 годзе ў Браславе адбылася сустрэча актывістаў «Бейтара». Па фотасведчанням гэтай сустрэчы «бейтараўцы» насілі спецыяльную форму карычневага колеру, які сімвалізаваў зямлю Ізраіля. Сярод удзельнікаў сустрэчы быў таксама Рафаэль Якаў Муніц – настаўнік школы «Явнэ». Верагодна, што менавіта ён і быў ідэйным ядром Браслаўскага аддзялення «Бейтара».

З «Бейтарам» быў цесна звязаны «Брыт а-Хаяль» у радах якога аб'ядналіся афіцэры-яўрэі розных краін, якія ўзялі на сябе вайсковую падрыхтоўку «бейтараўцаў». У тым жа 1936 годзе ў Браславе прайшла сустрэча членаў арганізацый «Бейтар» і «Брыт а-Хаяль».

Была ўтворана хахшара «Бейтара» – сістэма пунктаў, у якіх, жадаючыя з'ехаць навучаліся прафесіям, неабходным для жыцця у Палестыне.

Сустрэча членаў Браслаўскай арганізацыі «Гехалуц Хацаір». 1938 г.
Сустрэча членаў Браслаўскай арганізацыі «Гехалуц Хацаір».
Першы рад, ў цэнтры - Іцхак Цукерман. 1938 г.

У Браславе таксама дзейнічала аддзяленне сіяністычнай маладзёвай арганізацыі «Гехалуц» альбо «Гехалуц (Хе-халуц) Хацаір» («Малады піянер») шмат членаў якой у пач. 20-х гг. з'ехалі ў Палестыну. Гісторыя стварэння «Гехалуц» пачынаецца ад ІІ Мінскага з'езда сіяністаў Расіі (жнівень 1902 г.), дзе было прапанавана старыць авангардны атрад маладых сіяністаў, халастыя удзельнікі якога павінны былі прысвячать сябе працы ў дыяспары і Палестыне. Але ідэя была рэалізавана толькі ў 1918 годзе, калі было заснавана Рыжскае аддзяленне расійскага «Гехалуца». Мэтай падрыхтоўкі членаў «Гехалуца» было таксама жыццё ў Эрец-Ісраэле: вядзенне сельскай гаспадаркі, навучанне розным прафесіям для стварэння прадпрыемстваў, вайсковая падрыхтоўка для аховы сваіх пасяленняў ад арабскай пагрозы, халуцім (піянеры) стваралі вытворчыя і гаспадарчыя кааператывы, якія станавіліся арганізацыйнымі ячэйкамі сіаністычнага руху.

Лібер Цэпелевіч.
Лібер Цэпелевіч
Актыўны дзеяч «фолкшыст».

У 1938 годзе у мястэчку адбылася сустрэча членаў мясцовай арганізацыі «Гехалуц Хацаір» з сіяністычным дзеячам Іцхакам Цукерманам, які пасля стане кіраўніком паўстання ў Варшаўскім Гета. Іцхак Цукерман нарадзіўся ў Вільні і у пач. 1930-х гг. прайшоў асновы навучання сельскай гаспадарке і рамесніцкай працы (хахшара) у летніку пад Вільняй, але рэпатрыяцыю адклаў па рэкамендацыям кіраўніцтва і заняўся актыўнай сіяністычнай дзейнасцю на месцы.

Акрамя Браслава, сіяністычныя суполкі дакладна існавалі і ў іншых мястэчках Браслаўшчыны. «Гехалуц Гамірзахі» у Дубіна, найбольш уплывовай рэвізіяністычнай арганізацыяй, якая прыцягвала больш паслядоўнікаў у м.Опса быў «Бейтар», сіяністычныя суполкі ў Друі.

Прывержанцы яўрэйскай народнай школы называліся «фолкшыстамі», па сваім поглядам былі блізкія да «Бунда», які меў падтрымку сярод моладзі і ў колах працоўных. Актыўным дзеячам «фолкшыстаў» быў Лібер Цэпелевіч – яркая і каларытная асоба. Яго дом служыў месцам збора і дыскусій для значнай часткі мясцовай моладзі.

Нягледзячы на адсутнасць індустрыяльных прадпрыемстваў і пралетарскай праслойкі, у горадзе ўзнікла і падпольная камуністычная група, але сур'ёзнага ўплыву не мела [9].

Сіяністычныя арганізацыі Браслава за кароткі перыяд існавання праводзілі вялікую працу па прапагандзе сваіх ідэй. Сіянізм у Браславе стварыў сістэму арганізацый, здолеўшых захаваць пераемственнсаць у працы, не гледзячы на ўсе павароты палітычнай абстаноўкі. Праца амаль усіх сіяністычных арганізацый была ў многім ідэнтычнай – падрыхтоўка да рэпатрыяцыі, хахшара, вывучэнне іўрыта, гісторыі сіянізма і яўрэйскага народа, палестынаведзенне і інш. Гэтая ідэнтычнасць давала падставы меркаваць аб аб'яднанні арганізацый, чаго не адбылося з-за непадабенства інтарэсаў, якія прадстаўлялі розныя слаі насельніцтва. Гэта ўжо пытанне іншага даследвання.

КРЫНІЦЫ
1 Braslawszczyzna kresy kresow II Rzeczypospolitej. Informator wystawy/Gdansk. – 2004. 121 s.
2 Olsztynscy Braslawiane. Dzialalnosc, repoetaze z podrozy, wspovnienia. Olsztyn. – 2007. 92 s.
3 Jozef Czekan. Historia powiatu Braslawskiego XX stulecia. Ketrzyn. – 2001. 215 s.
4 Zelislaw Januszkiewicz. Moje wspomnienia (Braslaw 1923 – 1932 r. Bielsk Podlaski 1933-39 r.) 312 s.
5 Беларуская энцыклапедыя. Т 18. Кніга І. Мн. – 2004
6 Браслаўскія сшыткі 1/1996 г. .Гістарычны зборнік. Браслаў. – 1996. 105 с.
7 Евреи в Даугавпилсе. Ред. Л.М. Цилевич, Б.З.Волкович, А.Ц.Фишиль. 1993. 399 с.
8 Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Браслаўскага раёна. – Мн.: «Паліграфафармленне». 1998. – 709 с.:іл.
9 Мой парушаны дом. Рукапісны пераклад з мовы ідыш Бокмана-Бандта часткі «Кнігі памяці».Ізраіль. 1996. (з архіву БМА)
10 Матэрыялы з эл. рэсурса http://braslawszczyzna.blog.onet.pl/
11 Матэрыялы рэсурса www.seligman.org.il
12 Матэрыялы рэсурса www.wikipedia.org
13 Росийская еврейская энциклопедия www.rujen.ru
Выкарыстаны фотаздымкі, якія захоўваюцца ў фондах БМА і з рэсурса http://braslawszczyzna.blog.onet.pl/


Местечки Витебской области

ВитебскАльбрехтовоБабиновичиБабыничиБаевоБараньБегомль Бешенковичи Богушевск БорковичиБоровухаБочейковоБраславБычихаВерхнедвинскВетриноВидзыВолколатаВолынцыВороничи Воропаево Глубокое ГомельГородок ДиснаДобромыслиДокшицыДрисвяты ДруяДубровноДуниловичиЕзерищеЖарыЗябки КамаиКамень КолышкиКопысьКохановоКраснолукиКраснопольеКубличи ЛепельЛиозноЛужкиЛукомльЛынтупыЛюбавичиЛяды Миоры ОбольОбольцы ОршаОсвеяОсинторфОстровноПарафьяновоПлиссаПодсвильеПолоцк ПрозорокиРосицаРоссоны СенноСиротиноСлавениСлавноеСлобода СмольяныСокоровоСуражТолочинТрудыУллаУшачиЦуракиЧашникиЧереяШарковщинаШумилиноЮховичиЯновичи

RSS-канал новостей сайта www.shtetle.comRSS-канал новостей сайта www.shtetle.com

© 2009–2020 Центр «Мое местечко»
Перепечатка разрешена ТОЛЬКО интернет изданиям, и ТОЛЬКО с активной ссылкой на сайт «Мое местечко»
Ждем Ваших писем: mishpoha@yandex.ru