Проект «Голоса еврейских местечек. Могилевская область».פיתוח קשרי התרבות בין העמים של ישראל ובלרוס
|
---|
Поиск по сайту |
|
ГлавнаяНовые публикацииКонтактыФотоальбомКарта сайтаВитебская
|
ЛЕТАПІСЕЦ ГОРАЦКАГА КРАЮ
Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц.
1 лютага 2016 г. споўнілася 70 гадоў вядомаму горацкаму краязнаўцу, пісьменніку і літаратуразнаўцу, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага саюза журналістаў, ганароваму прафесару Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, першаму дырэктару Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзіміру Ліўшыцу. Нарадзіўся Уладзімір Маісеевіч у горадзе Красны Кут Саратаўскай вобласці, дзе маці з дзецьмі была ў эвакуацыі. Аднак сям’я вярнулася ў Горкі. Пасля заканчэння школы была вучоба на гістарычным факультэце Магілёўскага педінстытута. Вывучаючы гісторыю розных краінаў, Уладзімір не забываў пра гісторыю свайго горада, ды і праца ў архівах пад час канікулаў давала магчымасць шукаць матэрыялы з гісторыі Горак. Пасля армейскай службы Уладзімір едзе не дадому, а ў Кіеў. У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны знаходзіць «Справу аб палітычнай дэманстрацыі ў Горы-Горках 16 студзеня 1905 года», адкрывае новыя, невядомыя раней дакументы аб рэвалюцыйным руху ў Горках. Ні ў час працы настаўнікам гісторыі ў Панкратаўскай сярэдняй школе ці ў Горацкім раённым аддзеле адукацыі, ні тады, калі працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, Уладзімір Маісеевіч не здраджваў сваёй мары стаць краязнаўцам. Ён актыўна вывучаў гісторыю горада і раёна, гісторыю сельскагаспадарчай акадэміі, выступаў з артыкуламі ў друку. Вынікам стала кніга «Горки. Историко-экономический очерк». Гэта была «першая ластаўка» ў шэрагу публікацыяў па гісторыі Горак. Потым яшчэ былі «Горкі» (1989), «Горки и окрестности. Справочник-путеводитель» (1993), «Летапіс горада Горкі» (1995). У. Ліўшыц – адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі, што выйшла да 150-годдзя БСГА, аўтар навукова-папулярных кніг пра акадэмію, ініцыятар выдання і аўтар-укладальнік энцыклапедычнай кнігі «Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі». Дзякуючы плённай працы Уладзіміра Маісеевіча, яго нястомным краязнаўчым пошукам у Горках у 1989 годзе з’явіўся музей. Стварэнне экспазіцыі пачалося ў верасні 1987 года паводле складзенага Ліўшыцам плана. Ён разам с мастакамі абмяркоўваў стварэнне кожнага стэнда. Сам аддаў у музей усё, што было ім сабранае за гады краязнаўчых пошукаў. І таму нікога не здзівіла, што якраз Уладзімір Маісеевіч стаў першым дырэктарам раённага гісторыка-этнаграфічнага музея. На гэтай пасадзе яго талент даследчыка-краязнаўцы праявіўся напоўніцу. З дапамогай архіўных дакументаў ён адкрывае новыя старонкі гісторыі Горак і раёна. У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу знаходзіць герб горада Горкі, вывучае гісторыю партызанскага руху, збірае матэрыялы аб баявых дзеяннях Чырвонай Арміі па вызваленні родных мясцінаў ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, папаўняе звесткі аб героях і ахвярах вайны. У першыя ж гады працы музея яго калектыў працуе над рукапісам кнігі «Памяць», што была надрукаваная ў 1996 годзе. Аб’ёмам кніга гэта з’яўляецца сапраўднай энцыклапедыяй Горак і Горацкага раёна. Больш за 20 артыкулаў для гэтай кнігі было напісана У. Ліўшыцам. Асобнае месца ў дзейнасці Уладзіміра Маісеевіча займае літаратурнае краязнаўства, якім ён даўно і апантана займаецца. Па яго прапанове пры музеі пачалі дзейнічаць два аматарскія аб’яднанні «Роднае слова» і «Мастацтва», якія пазней атрымалі званні «народныя». З набыццём аддзелам культуры ліцэнзійнага права на выдавецкую дзейнасць У. Ліўшыц садзейнічаў выданню кніг мясцовых аўтараў і мінскіх паэтаў: Ніны Кавалёвай, Святланы Цярэшка, Аляксандра Клачкова, Сяргея Лоцманава, Таццяны Гісер, Пятра Прыходзькі, Алеся Пісьмянкова. У. Ліўшыц быў ініцыятарам правядзення Гарэцкіх чытанняў, прысвечаных жыццю і творчасці Максіма Гарэцкага, якія ўпершыню праходзілі ў Беларусі на базе Беларускай сельскагасакадэміі ў 1992 годзе. Дарэчы, па яго ініцыятыве ў навучальным корпусе № 4 быў адкрыты музей-кабінет М. Гарэцкага. Энтузіязм, шырокія веды гісторыі раёна, горада, акадэміі здабылі Уладзіміру Маісеевічу заслужаны аўтарытэт краязнаўцы. Па дапамогу і параду да яго звяртаюцца калегі, настаўнікі, студэнты і школьнікі. Яму прысылаюць заказы на краязнаўчыя артыкулы з рэдакцыяў, энцыклапедыяў, газет і часопісаў. Нягледзячы на тое, што з 2007 года Уладзімір Маісеевіч знаходзіцца далёка ад Беларусі (жыве ў Ізраілі), ён не парывае сувязі з роднымі мясцінамі і Горацкім музеем, амаль кожнае лета прыязджае ў Горкі. Свае нарысы ён друкуе ў мясцовых газетах і часопісах, займаецца «літаратурнымі раскопкамі». Актыўна друкуецца на старонках зборніка па выніках раённай краязнаўчай канферэнцыі «Бацькаўшчына», у матэрыялах міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях, у рэспубліканскім, абласным і раённым друку. У 2013 – 2015 гадах У. Ліўшыц апублікаваў серыю кніг «Гордасць і слава зямлі горацкай». Першая кніга была прысвечаная землякам-вучоным, другая – Героям Савецкага Саюза, генералам Узброеных Сіл і Міністэрства унутраных спраў, ураджэнцам горацкага краю, трэцяя – Героям Сацыялістычнай працы і заслужаным работнікам, дзеячам культуры БССР і Рэспублікі Беларусь, а таксама пісьменнікам і мастакам, жыццёвы і творчы шлях якіх пачынаўся ў Горацкім раёне. Цяпер Уладзімір Маісеевіч працуе над трэцяй часткай кнігі «БСГА: гісторыя і сучаснасць. 1945 – 2015 гг.». Рыхтуе другую кнігу, прысвечаную жыццю і творчасці класіка беларускай літаратуры М. Гарэцкага. Таксама падрыхтаваў біябібліяграфічны паказальнік «Летапісец Горацкага краю», у якім абагульніў сваё жыццё і творчыя здабыткі. Усе яго пражытыя гады – час улюбёнасці ў свой родны край і яго людзей. Есць у Ліўшыца планы аб выданні цыкла брашураў па гісторыі горацкіх вёсак, стварэнні навучальнага дапаможніка для школаў «Наш край». Пажадаем юбіляру моцнага здароўя, доўгіх гадоў плённага жыцця, здзяйснення мараў. Таццяна Караеўская,
|
|||
|
Местечки Могилевской областиМогилев • Антоновка • Бацевичи • Белыничи • Белынковичи • Бобруйск • Быхов • Верещаки • Глуск • Головчин • Горки • Горы • Гродзянка • Дараганово • Дашковка • Дрибин • Жиличи • Завережье • Кировск • Климовичи • Кличев • Коноховка • Костюковичи • Краснополье • Кричев • Круглое • Круча • Ленино • Любоничи • Мартиновка • Милославичи • Молятичи • Мстиславль • Напрасновка • Осиповичи • Родня • Рудковщина • Рясно • Самотевичи • Сапежинка • Свислочь • Селец • Славгород • Староселье • Сухари • Хотимск • Чаусы • Чериков • Черневка • Шамово • Шепелевичи • Шклов • Эсьмоны • Ясень • |
RSS-канал новостей сайта www.shtetle.com |
Главная |
Новые публикации |
Контакты |
Фотоальбом |
Карта сайта |
Витебская область |
Могилевская область |
Минская область |
Гомельская область |